«Нестандартны падыход». У Лукашэнкі абмяркоўваюць праекты ўказаў пра ПВТ

Гаворка таксама вядзецца пра «прадукт для патрэб нацыянальнай эканомікі і экспарту» і замяшчэнне заходніх інвестыцый азіяцкімі.

51 каментарый
БЕЛТА

Лукашэнка даручыў «надаць новы імпульс» і «забяспечыць максімальна спрыяльныя ўмовы працы» для ІТ-кампаній — і «не толькі для рэзідэнтаў ПВТ». Пра гэта паведамляе Белта з нарады наконт праектаў указаў па развіцці Парка высокіх тэхналогій.

«Падыход нестандартны», — ахарактарызаваў праекты прававых актаў Лукашэнка. У чым сутнасць гэтага падыходу, дакладна пакуль незразумела.

Іншыя тэзісы Лукашэнкі:

— ПВТ «хочуць задушыць эканамічна»;

— «трэба асвоіць новыя рынкі, замясціць заходнія інвестыцыі азіяцкімі»;

— трэба ствараць прадукт для патрэб нацыянальнай эканомікі і экспарту.

— «за печкай адседзецца не атрымаецца, патрэбны вынік».


Читать на dev.by