Netflix прымусіць падпісчыкаў раз на месяц падключацца да Wi-Fi для барацьбы з шэрынгам пароляў
У новых правілах сэрвісу пазначана, што іншым карыстальнікам будуць блакаваць доступ да акаўнта і прапаноўваць стварыць свой профіль.

Паводле даных The Streamable, агульныя акаўнты Netflix па-ранейшаму будуць агульнымі ў межах адной хатняй гаспадаркі. Для пацверджання карыстальнікі розных прылад кожны 31 дзень маюць падключацца да сеткі Wi-Fi, якая належыць уладальніку акаўнта, адкрыўшы праграму або сайт, а затым уключыць любы фільм або серыял.
Іншыя карыстальнікі не змогуць зайсці ў агульны профіль, калі не падключацца да хатняй сеткі Wi-Fi. Падпісчыкі ў часе падарожжа або па-за домам змогуць запытваць часовы код, які дасць доступ да іх акаўнта на працягу сямі дзён. Для пошуку парушальнікаў сэрвіс будзе выкарыстоўваць IP-адрасы, ідэнтыфікатары прылад і актыўнасць акаўнтаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.