Neuralink анансаваў прыладу, якая верне зрок нават сляпым ад нараджэння
Нейрастартап Neuralink Ілана Маска ўчора пахваліўся, што Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA) ЗША назвала «прарыўной прыладай» яго эксперыментальны імплант Blindsight для невідушчых.
Нейрастартап Neuralink Ілана Маска ўчора пахваліўся, што Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA) ЗША назвала «прарыўной прыладай» яго эксперыментальны імплант Blindsight для невідушчых.
Такі ярлык FDA прысвойвае медыцынскім прыладам, якія дапамагаюць лячыць або дыягнаставаць смяротна небяспечныя захворванні. Ён закліканы паскараць распрацоўку і праверку прылад, якія знаходзяцца ў распрацоўцы.
Акрамя гэтага, стартап абвясціў аб наборы добраахвотнікаў для тэсціравання навінкі, а таксама запрасіў далучацца да каманды.
Стваральнікі Blindsight абяцаюць, што імплант «дапаможа бачыць нават тым людзям, якія страцілі абодва вокі і зрокавы нерв». Калі імпланты пачнуць выпрабоўваць на людзях, не ўдакладняецца.
Neuralink быў заснаваны ў 2016 годзе і спецыялізуецца на нейракамп’ютарных інтэрфейсах. Адзін з распрацоўваных стартапам імплантаў дапамагае знерухомленым пацыентам, напрыклад, з пашкоджаннямі хрыбетніка, узаемадзейнічаць са светам праз камп’ютар або смартфон сілай думкі — напрыклад, гуляць у гульні. Выпрабаванні будуць праводзіцца на трох пацыентах і зоймуць некалькі гадоў. Другому з іх чып ужывілі ў жніўні.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Doubt