У мазгавых чыпаў Neuralink праблемы з электродамі. Іх заўважылі яшчэ ў часе выпрабаванняў на жывёлах
Нядаўнія поспехі першага пацыента з мазгавым імплантам кампаніі зацямнілі навіну аб праблемах з кантактамі прылады. Яны пачаліся яшчэ ў часе эксперыментаў на жывёлах, але ім не надавалі вялікага значэння.
Нядаўнія поспехі першага пацыента з мазгавым імплантам кампаніі зацямнілі навіну аб праблемах з кантактамі прылады. Яны пачаліся яшчэ ў часе эксперыментаў на жывёлах, але ім не надавалі вялікага значэння.
Першаму падыспытнаму Ноланду Арбау ўжывілі імплант з 64 кантактамі. Некаторыя з іх адлучыліся і перасталі пасылаць імпульсы галаўному мозгу. Інжынеры знайшлі часовае рашэнне за кошт праграмнай кампенсацыі адчувальнасці электродаў, якія засталіся на месцы.
Даследчыкі выказалі здагадку, што частка электродаў страціла сувязь з мозгам праз яго натуральнае перамяшчэнне ў чарапной каробцы. Цяпер страты атрымліваецца кампенсаваць без хірургічнага ўмяшання, аднак ніхто не можа гарантаваць, што так жа сама не пачнуць адлучацца кантакты, што засталіся.
Канструкцыя электродаў не разлічаная на жорсткую фіксацыю. Гэта мае выключыць рызыку траўмы навакольных тканак, а таксама дапамагае вымаць імпланты без асаблівых наступстваў для пацыента. Спікеры адзначаюць, што цяперашняя канструкцыя імплантаў распрацоўвалася ў спешцы пад сур’ёзным ціскам Ілана Маска.
Крыніцы агенцтва сцвярджаюць, што яшчэ на стадыі выпрабаванняў на жывёлах у шэрагу выпадкаў ужыўленне электродаў прыводзіла да запалення кары галаўнога мозга. Адная з паддоследных свіней нібыта пацярпела праз падвышаную тэмпературу і ванітны рэфлекс, у выніку жывёла загінула. Эксперты Neuralink прыйшлі да высновы, што запаленне тканак свінні было выкліканае не ўкараненнем электродаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Трэба было спытаць у Біла Гейцса - ў яго вялікі досвед з чыпамі)