Neuralink плануе ўжывіць зрокавы імплантат чалавеку да канца 2025 года
Кампанія абвясціла пра планы правесці першую аперацыю па ўжыўленні зрокавага імплантата чалавеку да канца 2025 года. Прылада пад назвай Blindsight прызначана для аднаўлення зроку ў людзей з поўнай слепатой.
Кампанія абвясціла пра планы правесці першую аперацыю па ўжыўленні зрокавага імплантата чалавеку да канца 2025 года. Прылада пад назвай Blindsight прызначана для аднаўлення зроку ў людзей з поўнай слепатой.
Кіраўнік Neuralink Ілан Маск абвясціў пра планы кампаніі падчас выступлення ў штаце Вісконсін. Па словах бізнесмена, на пачатковым этапе разрозненне выявы, якую забяспечвае імплантат, будзе нізкім, аднак з цягам часу тэхналогія дазволіць дасягнуць «звышчалавечага» ўзроўню зроку.
NEWS: Elon Musk’s company, Neuralink, aims to implant its new brain chip, Blindsight, into a human patient for the first time in late 2025. The device aims to restore sight to people who are completely blind.
Neuralink, заснаваная ў 2016 годзе, займаецца распрацоўкай інтэрфейсаў для прамой сувязі мозгу з камп’ютарам. Кампанія ўжо мае досвед правядзення аперацый па ўжыўленні мазгавых імплантатаў: першая такая аперацыя на чалавеку адбылася на пачатку 2024 года, пра другую аперацыю стала вядома ў жніўні 2024 года, а пра трэцюю — у студзені 2025 года.
Зрокавы імплантат Blindsight з’яўляецца наступным прадуктам кампаніі. Яшчэ ў сакавіку мінулага года Маск паведамляў, што імплантат ужо паспяхова працуе ў малпаў. У верасні Neuralink пачала пошук добраахвотнікаў для тэставання Blindsight.
Акрамя Neuralink, зрокавыя імплантаты распрацоўвае кампанія Science Corp, створаная сузаснавальнікам і былым кіраўніком Neuralink Максам Ходакам. У 2022 годзе Science Corp прадставіла свой імплантат Science Eye.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.