Neuralink атрымала дазвол на тэсціраванне нейрачыпаў на людзях
Кампанія Ілана Маска займаецца распрацоўкай інтэрфейсаў для прамой сувязі мозга з камп’ютарам.
Кампанія Ілана Маска займаецца распрацоўкай інтэрфейсаў для прамой сувязі мозга з камп’ютарам.
Кампанія Ілана Маска займаецца распрацоўкай інтэрфейсаў для прамой сувязі мозга з камп’ютарам.
Neuralink атрымала дазвол на тэсты ад Упраўлення па наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA). Набор на выпрабаванні яшчэ не адкрыты, маштабы тэсціравання таксама пакуль невядомыя. Кампанія падала заяўку на тэсты на пачатку 2022 года. У лістападзе таго ж года Маск заявіў, што стартап пачне выпрабаванні на людзях праз паўгода.
Сёлета ў сакавіку сем цяперашніх і былых супрацоўнікаў кампаніі заявілі Reuters, што FDA адхіліла заяўку на тэсціраванне нейрачыпаў на людзях. Рэгулятар адзначыў, што перад пачаткам тэсціравання неабходна развязаць «мноства праблем». Таксама ўлады пачалі расследаванне супраць Neuralink праз меркаванае жорсткае абыходжанне з жывёламі падчас эксперыментаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
кто первый на лоботамию?