New York Times судзіцца з OpenAI і Microsoft на мільярды долараў за парушэнне аўтарскага права

Выданне New York Times падало ў суд на OpenAI і Microsoft за тое, што пры распрацоўцы сваіх АІ-мадэляў кампаніі «скапіявалі і выкарысталі мільёны» яго артыкулаў, піша The Verge.

Пакінуць каментарый

У дакументах абвінавачання гаворыцца, што вялікія моўныя мадэлі OpenAI і Microsoft пад капотам ChatGPT і Copilot могуць выдаваць адказы, у якіх даслоўна цытуецца, рэзюмуецца кантэнт Times або імітуецца яго стыль. Усё гэта, на думку выдання, наносіць урон яго ўзаемаадносінам з чытачом, а таксама пазбаўляе выручкі ад падпісак, ліцэнзій і рэкламы.

Акрамя таго, у Times лічаць, што АІ-мадэлі ставяць пад пагрозу якасную журналістыку, паколькі падрываюць здольнасць выданняў абараняць і манетызаваць свой кантэнт. Кампаніі абвінавачваюць у імкненні скарыстацца вялізным унёскам Times у журналістыку для стварэння канкурэнтных крыніц інфармацыі — бясплатна і без дазволу. Падкрэсліваецца, што абедзвюм адказчыцам мадэлі, пры распрацоўцы якіх выкарыстоўваліся матэрыялы Times, прынеслі вялікую выгаду, а таксама што з абедзвюма шмат месяцаў спрабавалі весці перамовы, але безвынікова.

Ад кампаній патрабуюць кампенсаваць «мільярды» долараў шкоды за запазычанне матэрыялаў і спыніць навучанне сваіх мадэляў на іх у далейшым. У OpenAI у каментары The Verge заявілі, што паважаюць правы ўладальнікаў і стваральнікаў кантэнту і ўзаемадзейнічаюць з імі, каб яны таксама маглі атрымліваць выгаду ад тэхналогіі АІ.

OpenAI поделилась пожеланиями пользователей к ChatGPT — эти функции могут добавить в новом году
По теме
OpenAI поделилась пожеланиями пользователей к ChatGPT — эти функции могут добавить в новом году

За апошнія месяцы New York Times, BBC, CNN, Reuters і многія іншыя СМІ заблакавалі пошукавага робата OpenAI, каб перашкодзіць збору свайго кантэнту для трэніроўкі яе мадэляў. Але, напрыклад, медыяканцэрн Axel Springer, якому належаць Politico і Business Insider, дазваляе OpenAI браць кантэнт з абодвух, а Associated Press дазволіў кампаніі трэніраваць мадэлі на сваіх артыкулах наступныя два гады.

Мацярынская арганізацыя OpenAI з’яўляецца некамерцыйнай, аднак у яе камерцыйную «дачку» Microsoft уклала $13 млрд. То-бок яе доля была б эквівалентная 49%.

CEO OpenAI хапае 10 хвілін, каб вырашыць, ці хоча ён працаваць з чалавекам, ці не 
Па тэме
CEO OpenAI хапае 10 хвілін, каб вырашыць, ці хоча ён працаваць з чалавекам, ці не

Читать на dev.by