EPAM увайшоў у топ-5 ІТ-кампаній у рэйтынгу Excellence1000Index

Excellence1000Index — гэта рэйтынг амерыканскага часопіса Newsweek, якія ўключае кампаніі з перадавымі практыкамі фінансавай і сацыяльнай адказнасці.

Пакінуць каментарый

Часопіс Newsweek у сваім другім штогадовым рэйтынгу Excellence1000Index размясціў кампанію EPAM на 754-м месцы. У катэгорыі IT Services & IT Consulting кампанія заняла пятае месца пасля Accenture, AirHelp, Thales і Leidos.

Excellence1000Index — гэта вынік супрацоўніцтва між Newsweek і Інстытутам перадавой практыкі (BPI), даследчай кампаніі па развіцці лідарства. Індэкс ёсць спісам з 1000 кампаній, якія прадэманстравалі перадавыя практыкі ў частцы фінансавай і сацыяльнай адказнасці, а таксама згодна з рэйтынгамі стэйкхолдараў.

Паводле слоў галоўнага рэдактара Newsweek Нэнсі Купер, карпаратыўны поспех сёння выходзіць за рамкі фінансавых паказчыкаў, і Excellence1000Index ушаноўвае кампаніі, якія сумяшчаюць стратэгічны рост з глыбокай прыхільнасцю этыцы, сацыяльнай адказнасці і ўстойлівасці.


Читать на dev.by