«Няма бланкаў». У рэгіёнах не хочуць мяняць звычайныя пашпарты — прапаноўваюць біяметрычныя
У рэгіёнах адмаўляюць грамадзянам у паскораным абмене пашпарта старога ўзору. Праз недахоп бланкаў.
У рэгіёнах адмаўляюць грамадзянам у паскораным абмене пашпарта старога ўзору. Праз недахоп бланкаў.
У рэгіёнах адмаўляюць грамадзянам у паскораным абмене пашпарта старога ўзору. Праз недахоп бланкаў.
Пра праблемы з абменам пашпартоў старога ўзору паведамляе тэлеграм-канал «Збірай заплечнік». Інфармацыя пра абмежаванні каналу стала паступаць на мінулым тыдні. У рэгіёнах людзям сталі адмаўляць у паскораным і тэрміновым вырабе пашпарта, а дзе-нідзе нібыта не прымаюць заяў і на замену ў звычайны тэрмін, 30 дзён.
Аргументацыя — нястача бланкаў пашпартоў старога ўзору. Замест іх грамадзянам прапаноўваюць дакументы новага ўзору — ID-карту і біяметрычны пашпарт. Такая сітуацыя не паўсюдная: як мінімум, у Мінску і некаторых абласных цэнтрах заявы на пашпарты старога ўзору прымаюць без абмежаванняў.
У канала ёсць інфармацыя пра адмовы ў Оршы, Кобрыне і адным з гарадоў Гомельскай вобласці. З аналагічнай сітуацыяй сутыкнулася грамадзянка РБ, зарэгістраваная ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Свой досвед замены пашпарта яна апісала ў пасце на фэйсбуку:
«Дарэчы, цяпер звычайныя пашпарты за 32 рублі аказалася нельга заказваць — „бланкі скончыліся“. Толькі біяметрычныя. З айдзі-картай канечне. Каштуе 48 рублёў айдзі, 64 пашпарт і па 64 за тое і за іншае за паскарэнне працэсу. 240 рублёў за ўсё то-бок».
У каментарах хтосьці скардзіцца, што ў Брэсце бланкі таксама скончыліся, хтосьці сведчыць, што ў Маладзечне і Мінску з імі ўсё як мае быць.
dev.by высветліў, што як мінімум у адным з АГіМаў Мінска пашпарты старога ўзору мяняюць без абмежаванняў. А вось у Заслаўі і Жодзіне пашпарт старога ўзору зробяць толькі за 30 дзён, па паскоранай працэдуры — толькі ID + біяметрычны. Прычына — «нястача паперы».
Праблемы з выдачай пашпартоў сёлета ўзнікалі і ў суседняй Расіі. Так, пры канцы жніўня консульскі дэпартамент МЗС РФ прыпыніла прыём заяў на выдачу біяметрычных замежных пашпартоў з тэрмінам дзеяння 10 гадоў «у сувязі з неабходнасцю перафарматавання электроннага носьбіта». Расійскія медыя тады пісалі, што справа ў чыпах. Быццам бы камплектуючыя для іх пастаўляліся з «недружалюбных краін», і вось пытанне паставак завісла. Ад 20 верасня МЗС аднавіла выдачу біяметрычных пашпартоў.
Тэма пашпартоў актуалізавалася днямі праз публічныя словы прадстаўніка МУС РФ пра тое, у Расію перасталі пастаўляць замежныя матрычныя прынтары, якія выкарыстоўваюцца для друку даных у пашпартах. Праз гэта можа паўстаць праблема з іх выдачай. У МУС паспяшаліся абвергнуць гэтыя асцярогі, там заявілі, што цяпер усё як мае быць.
Калі вам нядаўна адмовілі ў паскоранай (або звычайнай) замене пашпарта старога ўзору і прапанавалі замест яго біяметрычны, напішыце нам у @devby_insight_bot — гэта ананімна.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А почему?
Причина — «нехватка бумаги». Ну так все понятно, бумаги стало нехватать - срочный заказ повестки напечатать, вся бумага на более нужные нужды направляется. В такой обстановке нужно допросить директоров бумажных заводов и наказать за нехватку
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 лістапада 2022, 21:21