Нідэрланды пачалі расследаванне супраць Yango праз новы расійскі закон аб таксі
Упраўленне абароны даных Нідэрландаў пачало расследаванне ў дачыненні да сэрвісу таксі, які ўваходзіць у нідэрландскую кампанію Yandex N. V.
Паводле звестак Bloombeg, рэгулятар мяркуе, што кампанія парушае еўрапейскія законы аб абароне звестак і перадае канфідэнцыйную карыстальніцкую інфармацыю расійскім спецслужбам. Згодна з новымі расійскімі правіламі, ФСБ атрымала пастаянны доступ да баз даных таксі з рэестра арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі. У гэтым рэестры значыцца толькі «Яндэкс».
Раней Фінляндыя забараніла «Яндэксу» перадаваць звесткі ў Расію, з тым жа патрабаваннем выступіла Нарвегія. Фінская забарона мелася набыць моц 1 верасня і працягнуцца да 30 лістапада. Аднак затым дату перанеслі і знялі забарону. Рэгулятар растлумачыў скасаванне тым, што новы расійскі закон не распаўсюджваецца на паслугі таксі ў Фінляндыі.
У «Яндэкс.Таксі» паведамілі, што выконваюць еўрапейскае заканадаўства аб абароне даных. Сэрвіс сцвярджае, што інфармацыю пра паездкі могуць атрымаць праваахоўныя органы толькі той краіны, дзе гэтую паездку здзейснілі.
Читать на dev.by