Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Не тыя смайлікі і злыя кропкі. Што ятрыць айцішнікаў у перапісцы з калегамі

Разбіраемся ў нашай тонкай душэўнай арганізацыі, якая пакутуе ад няправільных паводзін суразмоўцаў у чатах.

21 каментарыя
Не тыя смайлікі і злыя кропкі. Што ятрыць айцішнікаў у перапісцы з калегамі

Разбіраемся ў нашай тонкай душэўнай арганізацыі, якая пакутуе ад няправільных паводзін суразмоўцаў у чатах.

На гэтую тэму наштурхнуў пост адчаю ў лінкедзіне: зумер пратэстуе супраць эмодзі 👍 у працоўнай перапісцы. І тлумачыць, чаму ў яго «баліць» адзінец.

Не ведаем наконт канфлікту пакаленняў — нашыя чытачы адмаўляюць сувязь звычак з векам/полам/адукацыяй /досведам — але глеба для ўзаемных прэтэнзій і нявыказаных крыўд тут дакладна ёсць. Далі слова айцішнікам — даведаліся, якія звычкі суразмоўцаў раздражняюць іх у дзелавой перапісцы.

Дужкі)))))))

Зміцер, 19+:

— Калі я прыйшоў у кампанію, мне было 19 гадоў. Калегі, з якімі вядзецца большая частка перапісак, старэйшыя за мяне на 7+ гадоў і амаль усе з іх ставяць пры канцы дужкі)) Я гэта ўспрымаў як нешта накшталт сарказму/ўсмешкі: мне здавалася, што проста так дужкі ўжо гадоў пяць ніхто не ставіць, па меншай меры ў маім коле зносін. Таму кожнага разу, калі бачыў дужкі пры канцы сказа, думаў: «Можа, са мной нешта не так?»


Зміцер не самотны ў сваім здзіўленні. Дужкі без двукроп’я, памятаем, прымушалі пакутаваць і Міхаіла Дубакова:

«Гэта ж дзіўна, калі чалавек ставіць падвойныя смайлікі без двукроп’я. Вось ад гэтага мяне бамбіць. Як так можна рабіць наогул?!»

Ну праўда, як?))

Вось

такое

раздражняе

Арсень Краўчанка, ML інжынер, 33 гады

Па-першае, наўрад ці цяпер найлепшы час, каб разыгрываць карту ранімай і пакрыўджанай сняжынкі без важкай падставы.

Па-другое, нават калі і чытаць 👍 як «Так, я прачытаў, але мне пофіг» — гэта таксама нармальна, такі ACK па-чалавечы. Больш магутныя выражэнні адабрэння можна пакінуць для важнейшых выпадкаў. Якая розніца, які менавіта сімвал выкарыстоўваецца, калі іх каліброўка залежыць ад кампаніі і каманды. Як на вядомым малюнку:

)))))) — гэта чыста рускамоўная тэма ж! Мяне таксама раздражняе, але ў працы, цьфу-цьфу, даўно не сутыкаўся (ды і ў астатняй камунікацыі толькі іранічна апошнім часам).

яшчэ

раздражняе

такі

стыль

Але такое таксама нячаста сустракаецца.

Нашто Вы так?

Ганна, 43 гады:

— «Вы» з вялікай літары. Такое часта ў перапісцы з прадстаўнікамі іншых кампаній сустракаецца. Гэта дастаўляе дыскамфорт. Асабліва калі гэтае «Вы» ад старэйшых векам і званнем. Яно нібы змушае ў адказ таксама пісаць «Вы». Ну нашто гэтае прыдыханне, я так не хачу! Ад малодшых такі зварот таксама добра напружвае: аддае ліслівасцю. Няўжо недастаткова звычайнага «вы»? Гэта і дыстанцыю трымае, і ў няёмкае становішча не ставіць.

«Ты» ад незнаёмага (таго, каго табе толькі што адрэкамендавалі) таксама выклікае ніякаватасць — і неістотна, якога веку новы знаёмец. Аргумент «мы ж у ІТ, тут усё па-простаму» не спрацоўвае. Гэта ўспрымаецца не столькі як прыязны жэст, колькі як прымусовае скарачэнне дыстанцыі.

Агрэсіўныя кропкі.

Вадзім, QA, 29 гадоў:

Кропкі пасля кароткіх паведамленняў — гэта жудасна. Людзі, якія іх ставяць пасля «Дзякуй.» і «Акей.», няўжо вы не бачыце, наколькі яны агрэсіўныя і пачварныя? Гэта ж нібы ўдар пад дых!

Не ігнаруйце мяне

Карына, 23 гады:

Мне ў перапісцы з калегамі не падабаецца ігнор. Лічу, што кожнае паведамленне мае быць закрытае смайлам (улюбёным) або іншым паведамленнем накшталт «дзякуя», «зразумела» і г. д.

Звычайна ігнаруюць тыя, хто старэйшыя. Напрыклад, такое:

Я: Дзякуй, што адказаў на цікет! (Без рэакцыі).

Я: Добра, вярніся, калі ласка, да мяне, калі ўдакладніш (Без адказу).

Я. Ну, акей, я пакуль адпісала ім, паглядзім, што далей (Без рэакцыі).

П. с. Мне 23 🙈

Галасавыя — гэта край! 😡

Арцём Сапрыка, кіраўнік PR-дэпартамента hoster.by, 27 гадоў

— Два моманты раскажу пра камунікацыю. Адзін дрэнны, другі добры.

Адзінае, што раздражняе мяне асабіста ў дзелавой перапісцы — гэта галасавыя паведамленні. Упэўнены, што гэтае меркаванне падзяляе абсалютная большасць людзей, асабліва з ІТ. Але тады адкуль з’яўляюцца тыя, хто адпраўляе «войсы» па працы? Гэта навуцы невядома. Я вёў дзелавую перапіску ў Viber, УКантакце, Instagram — праца PR-спецыяліста такое мае на ўвазе. Гатовы нават зноўку ўсталяваць ICQ, калі гэта зручна майму суразмоўцу. Але галасавыя паведамленні — гэта край.

Яшчэ часта чую меркаванне, што карпаратыўны камунікацыйны софт — дно. На маім досведзе пад раздачу часцей за ўсё трапляе Skype for Business і Microsoft Teams. Абсалютна з гэтым меркаваннем не згодны. Вельмі важна, каб асабістыя паведамленні былі аддзеленыя ад працоўных. Акей, няхай будзе «аварыйны працоўны чат» у тэлеграме. Калі ім не злоўжываць, то гэта не праблема. Асноўную масу паведамленняў, на мой погляд, усё ж лепей атрымліваць у карпаратыўным месенджары, нават калі ён забагаваны і з садысцкім UX. Так асабістыя межы будуць пад абаронай.

Пісаць доўга — давай патэлефаную 😱

Кірыл Голуб, венчурны інвестар, 43 гады:

Яго камунікацыйны боль мы ўзялі з яго фэйсбука. Мяркуючы з колькасці каментароў пад пастом, прамое траплянне.

Прывітанне! (N піша паведамленне) ✍️ 

Радзівон Жытомірскі, сузаснавальнік GP Solutions, 42 гады:

Мяне больш за ўсё кранае, калі хтосьці піша паведамленне з тэкстам «Прывітанне!». А потым пачынае пісаць сагу пра Фарсайтаў у наступным паведамленні. Якое, натуральна, прыходзіць на некалькі хвілін пазней. Вось тут добра апісаная гэтая праблема:

Узровень аргументаў. Да эмодзі без прэтэнзій

Максім, дызайнер, 35 гадоў:

— Абмеркаванне дызайну з новым пакаленнем — гэта поўны трэш. Узровень сувязі аргументаў, што прыводзяцца, з пытаннем, што абмяркоўваецца, імкнецца да нуля, а здагадкі становяцца фактамі. Напрыклад, «Эпл зрабіла нешта падобнае ў новым iBooks, і адзіная прычына, чаму яны гэта зрабілі, гэта каб свядома выпусціць дрэнны прадукт і падштурхнуць рынак да выпуску іншых праграм».

Амаль сумую за часамі, калі не самыя лепшыя рашэнні прымаліся з палітычных матываў: «Макс, мне падабаецца прапанаванае змяненне, але мы фактычна аўтаматызуем і перадамо ўвесь працэс дызайну Product Manager, і нам застанецца толькі збіраць макеты. А ў мяне іпатэка».

Калі сур’ёзна… Мяне палохае колькасць людзей, якія выкарыстоўваюць у абмеркаванні ланцужок задаць мне пытанне -> не затыкаючыся выбудаваць гіпотэзу і даць адказ замест мяне -> раскрытыкаваць гіпотэзу і адказ. Гэта ўласціва *ўсяму* management’у, які засеў на middle узроўні. Ні менш дасведчаныя, ні больш дасведчаныя спецыялісты сабе такога не дазваляюць са зразумелых прычын.

…А з эмодзі ўсё выдатна. Працаваў з (вельмі сур’ёзным) прадуктам гадоў 5 таму і прабіў рашэнне дазволіць карыстальнікам выкарыстоўваць emoji пры кастамізацыі навігацыі. Толькі каля 3% былі моцна супраць. У астатнім на emoji, здаецца, глядзяць пазітыўна.

Нядаўна (упершыню за 15 гадоў) атрымаў ад менеджара галасавое ў слаку. Падсвядомасць без прамаруджання выдала: «Пара валіць з кампаніі…». Паржаў з уласнага жарту) Але спадзяюся, у практыку ў менеджара гэта не ўвойдзе.

P. S. Пакуль пісаўся матэрыял, я ўсё ж такі зваліў. Не, не праз галасавое.

Суха і мала кантэксту. Эмодзі не важныя

Ігар, распрацоўшчык, 23 гады:

Ёсць пара момантаў, якія пад’ятрываюць:

  1. Сухасць зносін. У нас унутраныя стэндапы ў цэлым праходзяць нармальна, але не хапае часам, каб народ жартаваў, момантамі падурэў. У мінулай канторы на маім праекце жарты былі звычайнай рэччу: на Новы год наш менеджар наогул стаў на крэсла і расказваў вершык.
  2. Няўменне фармуляваць свае думкі. Часта людзі нешта пішуць і не даюць дастаткова кантэксту, забываючыся, што гэта відавочна толькі для іх. Або не перачытваюць свае паведамленні пасля напісання. А іх бывае даволі складана зразумець, нават калі ў тэме. Хоць, у цэлым, гэта ўжо дробязі. Прам моцна хочацца памяняць толькі першы пункт.

А смайлікі, эмодзі ды іншае, мне здаецца, мала каго хвалюе, калі ёсць нармальныя чалавечыя зносіны ў камандзе. Вось калі іх няма, тады падключаецца фантазія і пачынаецца пошук схаваных сэнсаў у эмодзях.

Не, важныя! Нашто там шмат рамонак-чарачак?

Таццяна, капірайтар, 42 гады:

— Ятрыць, калі твой суразмоўца кідае па слове ў кожным паведамленні. І перапіска ператвараецца ў найдаўжэйшы рулон: на адно тваё паведамленне 20-50 — яго.

Не люблю, калі грукаюцца ў асабістыя, вітаюцца, але пераходзяць да справы не адразу. І ты чакаеш — ну калі ўжо да сутнасці, а замест гэтага: «Прывітанне!» — «Ты тут?» — «Ку-ку» — «Ёсць пытанне» — «Трэба пагаварыць» — «Хацеў спытаць, можа, ты ведаеш» — …

Не падабаецца куча эмодзі — 5-6 у адным сказе, а часцей — перад кропкай: тут і акуляры, і анёлак, і рамонкі-чарачкі… Нашто столькі?

Не люблю, калі суразмоўца, ведаючы, што ты не можаш праслухаць галасавое паведамленне (прыкладам, ты ў дарозе, слухавак няма), тым не менш табе яго шле. І не адное. І яшчэ падганяе: «Праслухай! Зараз!» А там, вядома, нічога важнага.

Вядома, важныя. Яны ствараюць трохмерную карцінку

Дзяніс Іскорцаў, гештальт-тэрапеўт:

Дзяніс Іскорцаў — псіхолаг, таму ўмее не раздражняцца праз манеру перапіскі. Але ён разумее, чаму людзі так хваравіта ставяцца да такіх дробязей, як смайлікі, эмодзі ды іншыя «агрэсіўныя» кропкі.

— Тэкставая камунікацыя ў месенджарах з’яўляецца абрэзанай версіяй жывых зносін: у паўнавартаснай размове мы выкарыстоўваем таксама візуальную і аўдыяльную інфармацыю. Эмодзі, смайлы ды іншыя графічныя элементы спрабуюць кампенсаваць гэты недахоп тэкставых паведамленняў, зрабіць размову ў некаторым родзе трохмерным.

Але з разуменнем гэтых заменнікаў могуць узнікаць складанасці. Карцінку і гук чалавецтва вучылася інтэрпрэтаваць дзясяткі тысяч гадоў, і ў нас на падкорцы запісана, як адрозніць радаснае ўсмешлівае «прывітанне» ад раздражнёнага і скрозь зубы «дабрыдня» і што гэтая розніца значыць для зносін. Хоць і тут магчымыя памылкі: нам здаецца, што суразмоўца раздражнёны на нас, а насамрэч яго толькі што хтосьці падрэзаў на дарозе.

Дадатковыя знакі ў тэксце яшчэ не сталі агульнапрынятымі, мы можам памыляцца ў іх інтэрпрэтацыях і выпадкова надаваць новы непажаданы сэнс. Таму я добра ўяўляю сабе, што кропку хтосьці можа счытваць як агрэсію, а капслок для кагосьці будзе занадта гучным: «Чаго ты на мяне крычыш?»

Эмодзи баклажана вредит онлайн-флирту
Эмодзи баклажана вредит онлайн-флирту
По теме
Эмодзи баклажана вредит онлайн-флирту
Глава минской WG Mobile объявил об удалении бчб-эмодзи из рабочего Slack
Глава минской WG Mobile объявил об удалении бчб-эмодзи из рабочего Slack
По теме
Глава минской WG Mobile объявил об удалении бчб-эмодзи из рабочего Slack
Фонд Гурского вложил $1 млн в новое приложение для эмодзи
Фонд Гурского вложил $1 млн в новое приложение для эмодзи
По теме
Фонд Гурского вложил $1 млн в новое приложение для эмодзи

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
3

Как-то один манагер в разговоре-дискуссии-споре сказал "ну Лаврентий, ну ты же взрослый человек, ты такие вещи должен сам понимать"
Дичайше раздражающая "аргументация" от недо-менеджера.

5

Вот такое раздражает (из переписки с одним специалистом):
понил, спасибааа!!!
Ааав
Сорянушки
Я готофф ловить котофф
гимми ё анса плиз
Ыыыыыыы

Anonymous
Anonymous
7

мдаа.. современные проблемы требуют современных решений).

2

Проблемы не современные. То что ньютон в свое время открыл закон гравитации не значит что его до того момента не существовало.))

10

"Мы вас услышали".

Аллах  Математик
Аллах Математик Рэппер в Perfect Hip-Hop
1

Очень интересно сколько скобок присылали увольняемые сотрудники Михе Дубакову, когда он решил задауншифтиться из Targetprocess начитавшись не тех книжек.

Для тех зумеров, кто не знал https://devby.io/news/v-targetprocess-sokratili-18-chelovek

5

Ну как и ожидалось все сводится к банальному что люди думают только о себе и не пытаются понять других.
У одних ранимых снежинок, сообщения не помещают в их стереотипы восприятия что вызывает нервоз.
У других потому что не ответили, хотя человек с той стороны просто экономит свои ресурсы, поскольку ответ бесполезен.
Следующие думаю что если они сначала напишут привет а потом через пару минут по существу это лучше решит их проблему, а то что человека они отвлекают на ожидание все равно.
Но в целом это лечится возрастом.)
Все это сильно усугубилось в ИТ в последнее время, ввиду прихода в ИТ не инженеров у которых проблемы с логикой и переконцентрация на своем собстенном внутреннем мирке.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 лістапада 2022, 02:27

transniger
transniger Правдоруб в ооо рога и копыта

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
2

Тупо завышено ЧСВ, отсюда и весь этот детский сад :)

Я допускаю такое поведение от лысого гея-дизайнера-бога-креатива в леопардовой шубе и со шпицем на поводке, но от всех остальных — это слишком :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 лістапада 2022, 10:49

2

С больной головы на здоровую.

3

Где эмодзи в коментах, девбу????

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
10

👍🏻*

*Внимание! Данный эмодзи может вызывать дискомфорт в одном месте :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 лістапада 2022, 14:13

yarushin
yarushin Associated Creator And Businessman в BLR
4

Бесит, когда айтишников что-то бесит

slacker
slacker DevOops в dev/null
1

facepalm.jpg

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
5

🤦‍♂️

omg
omg Убегун в Тут уже Бай-Бай
0

Дарю идею для стартапа: переводчик boomers - gen x - millenials - gen z. Можно еще диалекты по субкультурам добавить. Чтоб общение не ранило ничьих нежных чувств и пипл не поплавился))

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 лістапада 2022, 14:17

0

Невозможно перевести то что является отражением иррационального закомплексованного внутреннего мирка.))

omg
omg Убегун в Тут уже Бай-Бай
0

Ну вот наконец-то будет достойный чэллендж для AI/ML, а то уходит весь великий искусственный интеллект на всякие там ноготочки, аватарки и прочие циклы тетушки Фло)))

3

Нужно ещё 5 классников опросить что они думают о мире, наверняка там будет обида что мама не купила сникерс, а петя ему подрисовал в тетрадку. И это очевидно будут проблемы вселенского масштаба которые срочно нужно решать на конституционном уровне, запрещая такую вопиющую токсичтость в обществе.

amahastle
amahastle STE в EPAM
0

Недавно один коллега написал мне несколько сообщений, из которых я не уловила, в чем
именно проблема, и на просьбу дать каких-то подробностей этот человек осознанно переслал мне свои предыдущие сообщения. А вы тут про точки. Он, кстати, тоже их ставит. Совпадение?

0

А в правилах русского языка точки в конце предложений уже отменили?
Или ввели условное форматирование точек?