Nintendo на 10% падыме заробкі супрацоўнікам нягледзячы на змрочныя фінансавыя прагнозы
Японскі распрацоўшчык відэагульняў Nintendo ў аўторак абвясціў, што на 10% павысіць аклад сваім супрацоўнікам, хаця праз ену, якая ўмацавалася, кампаніі прыйшлося скарэктаваць прагнозы па прыбытку, піша Reuters.
Японскі распрацоўшчык відэагульняў Nintendo ў аўторак абвясціў, што на 10% павысіць аклад сваім супрацоўнікам, хаця праз ену, якая ўмацавалася, кампаніі прыйшлося скарэктаваць прагнозы па прыбытку, піша Reuters.
Павышэнне заробкаў паабяцалі пасля прызыву ўладаў краіны да працадаўцаў плаціць супрацоўнікам больш на тле інфляцыі і падзення заробкаў.
Прэзідэнт Nintendo Сюнтара Фурукава адзначыў, што для доўгатэрміновага росту кампаніі важна падтрымаць сваіх супрацоўнікаў.
Некаторыя японскія кампаніі дадалі працаўнікам да 40%. Як адзначае Reuters, такі крок можа дапамагчы ім прыцягнуць супрацоўнікаў у перыяд нізкай іміграцыі і моцнага кадравага дэфіцыту.
Раней Nintendo на 4% знізіла прагноз па аперацыйным прыбытку ў фінансавым годзе, які завершыцца 31 сакавіка, да 480 млрд ен ($3,6 млрд). Гэта ніжэй за чаканні аналітыкаў — 582 млрд ен. Таксама кампанія перагледзела ў бок змяншэння гадавы прагноз продажаў праграмных прадуктаў і гульнявых кансолей. Цэны на софт і кансолі падымаць пакуль не плануецца, але ўсё залежыць ад абставін, адзначыў Фурукава.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Нет там ни кокого дефицита—это просто х.. на заборе, которого там нет!