Nintendo Switch стала трэцяй самай прадаванай кансоллю ў гісторыі
Кампанія апублікавала фінансавую справаздачу за перыяд ад красавіка да снежня 2022 года.
Кампанія апублікавала фінансавую справаздачу за перыяд ад красавіка да снежня 2022 года.
Кампанія апублікавала фінансавую справаздачу за перыяд ад красавіка да снежня 2022 года.
Кампанія адгрузіла 8,2 мільёна асобнікаў Nintendo Switch. Агульныя пастаўкі кансолі дасягнулі 122,5 мільёнаў — і апярэдзілі PlayStation 4, продажы якой дасягнулі 117 мільёнаў. Такім чынам гаджат стаў трэцяй самай прадаванай кансоллю ў гісторыі, саступаючы толькі Nintendo DS (154 мільёны) і Playstation 2 (155 мільёнаў).
Агульныя продажы гульняў на Switch перавысілі 994 мільёны. Напрыклад, тыраж Pokémon Scarlet & Pokémon Violet за шэсць тыдняў ад рэлізу перавысіў 20 мільёнаў копій. Splatoon 3 пераадолела адзнаку ў 10 мільёнаў копій, а ў Bayonetta 3 — 1,04 мільёна копій. Пры гэтым кампанія знізіла прагнозы паставак кансолі і паказчыкаў на ўвесь фінансавы год.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.