Nokia закідала пазовамі Amazon і HP
Фінскі тэлекам-гігант Nokia падаў пазовы супраць Amazon і HP у федэральны суд штата Дэлавэр, паведамляе Reuters. Амерыканскія кампаніі абвінавацілі ў парушэнні патэнтаў Nokia, звязаных са стрымінгам відэа.

Гаворка ідзе пра патэнты, якія тычацца сціскання і дастаўкі патокавага відэа і іншых тэхналогій, парушаныя стрымінгавымі сэрвісамі Prime Video і Twitch, якія належаць Amazon, а таксама HP у яе камп’ютарах.
Amazon і HP адмовіліся купляць ліцэнзіі на патэнты і незаконна выкарыстоўвалі тэхналогіі Nokia, каб павысіць эфектыўнасць стрымінгу відэа ў высокай якасці.
Акрамя таго, Nokia падала ў суд на Amazon у Вялікабрытаніі, Германіі, Індыі, а таксама ў Адзіны патэнтны суд ЕС.
«Мы спадзяемся, што цяпер Amazon і HP прымуць свае забавязанні і пагодзяцца на ліцэнзію», — заявіла Nokia, дадаўшы, што адкрытая для перамоў. Кампанія хоча дамагчыся забароны на выкарыстанне сваіх патэнтаў Amazon і HP, якія прапаноўвала ім ліцэнзаваць на справядлівых умовах, а таксама адсудзіць матэрыяльную кампенсацыю.
Nokia ўклала ў даследаванні і распрацоўкі больш за €140 млрд. У яе партфелі каля 20 тысяч патэнтаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.