«Доступы закрылі праз 5 хвілін». Як звальняе EPAM у Кракаве

Чытачы dev.by паведамляюць пра звальненні ў кракаўскім офісе EPAM. І расказваюць, як гэта было.

157 каментарыяў

Экс-супрацоўнікі EPAM у Кракаве расказалі, як кампанія скасавала з імі дамову. Яны мяркуюць, што гаворка ідзе пра «хвалю скарачэнняў» — у кампаніі ж кажуць, што маштабных звальненняў няма.

 Вось гісторыі чытачоў.

«Эйчар далучыўся да званка і паведаміў, што са мной разрываюць кантракт»

— Працаваў у EPAM з чэрвеня мінулага года па «ўмове, а працы» (працоўны кантракт), рэлакаваўся з РБ. Я — Project Manager, 6 гадоў досведу, узялі на сеньёрскую пазіцыю. Паўгода правёў на бэнчы, бо не было праектаў.

У студзені нарэшце стартануў на праекце, але ў маі зноў вярнуўся на бэнч. Шукаў пазіцыі, але без асаблівых вынікаў: новых пазіцый амаль няма. Змог дамовіцца на адное кліенцкае інтэрв’ю, але мой рэсурснік яго скасаваў, матываваўшы тым, што трэба сабраць больш дэталяў.

Наступнага дня [ён] паставіў 1-on-1. Пасля падлучэння да званка далучыўся эйчар, які і паведаміў, што EPAM ў аднабаковым парадку скасоўвае кантракт. Праз пяць хвілін пасля сазвонуя ўсе доступы да епамаўскіх сістэм мне закрылі.

Справа была пры канцы ліпеня. Замест кампенсацыі адпускных на жнівень мяне адправілі ў адпачынак. Атрымліваецца, фармальна мяне звольнілі з нотысам у адзін месяц, кампенсацыя — адзін месяц. 

Наконт масавасці [звальненняў] я маю толькі ўскоснае ўяўленне, так як [у кампаніі] прыкладаюць максімум намаганняў для нераспаўсюджвання інфармацыі. Даведаўся, што гэта закранула не толькі мяне — у знаёмай калегі дакладна такая ж сітуацыя. Працэдура тая ж: сазвон 1-on-1, падключэнне эйчара, нотыс у адзін месяц, кампенсацыя ў адзін месяц, закрыццё доступаў.

Ну, і ў цэлым часам людзі проста «знікаюць». Гэта тычыцца ў першую чаргу тых, хто на бэнчы, уцягнутасць ва ўнутраныя праекты ролі не грае.

Пра прычыны звальненняў можна толькі здагадвацца: мяркую, гэта бюджэты і велізарны бэнч.

Я ўжо паспеў атрымаць дэцызію па дазволе на жыхарства, карткі яшчэ няма. Буду цяпер шукаць новую працу ў Польшчы.

Гісторыя знаёмай: «А 14:30 мяне ўзялі на праект. А 15:30 — скарацілі»

— Я ў EPAM амаль 4 гады: працавала ў Беларусі, Украіне і вось цяпер — у Польшчы. Раней я была на пазіцыі тэсціроўшчыцы, але потым захацела змяніць скіл у дызайн і адразу па прыездзе ў Польшчу прагаварыла гэта з новым менеджарам. 

Мне выдзелілі ментара, мы дамовіліся, што адразу пасля навучання мне пачнуць шукаць праект. Навучанне я прайшла, а вось праекта за сем месяцаў так і не знайшлі. У мяне не было ніводнага інтэрв’ю, мяне нікуды нават не прапаноўвалі. Каб не сядзець на бэнчы і не патрапіць пад скарачэнне, я была гатовая працаваць і як тэсціроўшчыца, але на гэтую пазіцыю таксама ніводнага сумоўя не было.

У выніку я сама знайшла сабе два ўнутраныя non billable праекты і там атрымлівала досвед дызайнера. Праўда, гэта ўсё роўна лічылася бэнчам і не дапамагала пазбегнуць скарачэння. Кожны месяц я пыталася сваю менеджарку, якія навіны, калі будзе праект. Яна казала: «Не хвалюйся, пакуль складаны час, будзем чакаць». Пры гэтым без праекта мяне не пераводзілі ў дызайн-дэпартамент, бо там і без таго вялікі бэнч дызайнераў-мідлоў.

Пры канцы ліпеня я напісала стафінг-каардынатару дызайнераў — аказалася, яна пра мяне і не ведала. Так як я не рэсурсны менеджэр, У мяне доўгі час не было выхаду на стафінг (потым кантактам падзяліліся калегі-дызайнеры), і ніхто не шукаў для мяне праекта як для дызайнера. 

І вось у адзін цудоўны ліпеньскі дзень я атрымліваю ад хэда тэсціравання запрашэнне на сазвон. І здагадваюся, што пры канцы месяца ён праводзіць званок не проста так.

У гэты ж дзень мне прапаноўваюць пагаварыць з прадстаўніком праекта, які шукае дызайнера. 

У 14:00 я нарэшце прайшла сваё першае інтэрв’ю як дызайнер і мяне ўзялі на праект. А ў 15:30, на другім сазвоне з хэдам і эйчаркай, мяне скарацілі. Маіх довадаў ніхто не слухаў, эйчарка проста чытала скрыпт: маўляў, так вырашыла кампанія, справа не ў вас і не ў вашых скілах. Праз 30 хвілін пасля званка ў мяне забралі ўсе доступы ў сістэму, а наступнага дня — тэхніку. 

Дарэчы, на тым праекце, дзе я працавала без аплаты, мяне таксама гатовыя былі ўзяць на прадакшн-пазіцыю. Яны проста не ведалі, што я без прадакшн-праекта. То-бок два праекты былі гатовыя са мной працаваць, але EPAM усё роўна мяне скараціў.

Наколькі звальненне адпавядае/супярэчыць умовам кантракта

Прычына скарачэння для мяне незразумелая. Мяркуючы з таго, што я прачытала ў лісце ў дзень звальнення, падставы могуць быць наступныя:

— Час на бэнчы. За ўвесь час знаходжання на бэнчы кампанія не прапанавала мне ніводнага інтэрв’ю. Калі ж я знайшла праект сама, мяне скарацілі.

— Дрэнная англійская. Але ў мяне С1 па EPAM-асэсменце;

— Дрэнныя вынікі асэсменту. Я не хадзіла на асэсмент па QA, бо хацела памяняць скіл.

— Дрэнныя фідбэкі ад калег або праекта — у мяне выдатныя фідбэкі з усіх праектаў. 

Я асабіста знаю яшчэ 5 чалавек, звольненых з кракаўскага офіса. Аднаго звольнілі зімой, іншых звальнялі паступова, пачынаючы з красавіка. Наколькі ведаю, іх звальненне таксама матывавалі працяглым бэнчам, але ў іх былі правальныя інтэрв’ю на праекты.

Як звальненне паўплывала на легалізацыю ў Польшчы

Цяпер я ў актыўным пошуку. Мне пашанцавала, што ў Польшчы я легалізаваная па ўз’яднанні сям'і. Тым, хто з блюкард або рабочым дазволам на жыхарства, складаней: у іх усяго 1-3 месяцы, каб знайсці новую працу. 

EPAM: гаворка пра масавыя скарачэнні не ідзе

У EPAM не сталі дэталёва каментаваць сітуацыю са звальненнямі ў кракаўскім офісе, але паведамілі, што масавых скарачэнняў там не ідзе. Кожны выпадак звальнення (колькі іх, у кампаніі не сказалі) індывідуальны, мясцовае заканадаўства выканана.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

EPAM зноў першы па падатках у літоўскім ІТ. Яны выраслі 4Х (у Wargaming таксама)
Па тэме
EPAM зноў першы па падатках у літоўскім ІТ. Яны выраслі 4Х (у Wargaming таксама)
EPAM перевёз всех, кого планировал? Расходы на релокейт в 2023 резко упали
По теме
EPAM перевёз всех, кого планировал? Расходы на релокейт в 2023 резко упали
«Уладкаваўся — і паўгода на бэнчы». Буйны аўтсорсер звальняе ў Польшчы
Па тэме
«Уладкаваўся — і паўгода на бэнчы». Буйны аўтсорсер звальняе ў Польшчы
Вядомую ІТ-кампанію ўзламалі. Магчыма, яна скарачае каманду і праз гэта таксама
Па тэме
Вядомую ІТ-кампанію ўзламалі. Магчыма, яна скарачае каманду і праз гэта таксама

Читать на dev.by