Ноўтбукі «Гарызонт» працуюць на чыпах Intel. Даведаліся, што пра гэта думае Intel
У снежні завод «Гарызонт» заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці і продажу ноўтбукаў уласнай зборкі пад брэндам H-book. Ноўтбукі працуюць на працэсарах Intel. Яшчэ ў сакавіку 2022 года Intel заяўляла, што спыняе пастаўку прадукцыі ў Беларусь і Расію праз пачатак вайны ва Украіне.
Што ў Intel думаюць пра выкарыстанне працэсараў у ноўтбуках беларускага дзяржпрадпрыемства?
У снежні завод «Гарызонт» заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці і продажу ноўтбукаў уласнай зборкі пад брэндам H-book. Ноўтбукі працуюць на працэсарах Intel. Яшчэ ў сакавіку 2022 года Intel заяўляла, што спыняе пастаўку прадукцыі ў Беларусь і Расію праз пачатак вайны ва Украіне.
Што ў Intel думаюць пра выкарыстанне працэсараў у ноўтбуках беларускага дзяржпрадпрыемства?
dev.by накіраваў у прэс-службу Intel пытанні:
Ці паінфармаваныя ў Intel пра факт выкарыстання працэсараў Intel у ноўтбуках вытворчасці беларускага дзяржаўнага прадпрыемства Horizont Group?
Як працэсары Intel трапляюць у Беларусь, нягледзячы на анансаваную забарону на ўсе пастаўкі?
Якія захады гатовыя зрабіць у Intel, калі высветліцца, што працэсары пастаўляюцца ў Беларусь у абыход санкцый?
У Intel не сталі адказваць на пастаўленыя пытанні, але даслалі агульны каментар — паведамілі, што ўважліва сочаць за ўсімі санкцыямі ў дачыненні да Беларусі і не парушаюць іх:
«Intel працягвае выконваць усе экспартныя правілы і санкцыі ў краінах, у якіх працуе. Гэта ўключае ў сябе датрыманне санкцый і экспартнага кантролю супраць Расіі і Беларусі, уведзеных ЗША і хаўруснікамі. Intel мае выразную палітыку, у адпаведнасці з якой яе дыстрыб’ютары і кліенты маюць выконваць усе экспартныя патрабаванні і міжнародныя законы».
У Intel не ўдакладнілі, як працэсары трапляюць у Беларусь, нягледзячы на анансаваную забарону паставак.
Заява на сайце Intel наконт спынення паставак у Беларусь і Расію праз расійскае ўварванне ва Украіну.
Яшчэ ў лютым мінулага года крыніцы РБК паведамлялі, што пастаўкі працэсараў AMD і Intel у Расію спыненыя. Тады прадстаўнікі Intel таксама сышлі ад прамога адказу на пытанне аб прыпыненні паставак: «Кампанія ўважліва сочыць за сітуацыяй і забяспечвае датрыманне дастасавальных санкцый і правілаў экспартнага кантролю, уключна з новымі санкцыямі, уведзенымі OFAC, і правіламі, выдадзенымі BIS (бюро індустрыі і бяспекі пры Міністэрстве гандлю ЗША)».
Хроніка з’яўлення беларускіх ноўтбукаў
1 верасня 2022 года Аляксандр Лукашэнка прадэманстраваў школьнікам «першы беларускі камп’ютар», які яму падарылі «разумныя людзі». Паводле слоў Лукашэнкі, у камп’ютары было «каля 12% беларускага, але пры канцы года будзе 30%». Пасля такой прэзентацыі навіны пра беларускі ноўтбук пачалі рэгулярна з’яўляцца ў дзяржаўных СМІ.
У кастрычніку гендырэктар холдынга «Гарызонт» Юрый Прадко ў эфіры СТБ расказаў пра пачатак серыйнай вытворчасці ноўтбукаў: «Больш за 80 мадэляў мы гатовыя даць рынку. Серыйная і масавая вытворчасць пачнецца ў лістападзе».
У снежні намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч падзялілася напалеонаўскімі планамі: «Ноўтбукі як вырабляліся, так і вырабляюцца. Чатыры тысячы выпушчана сёлета, і ўжо агучаныя планы налета — да 200 тысяч».
Лазарэвіч сказала гэта ў каментарах расійскаму выданню Sputnik.by. Многія расійскія выданні — у тым ліку тэхнічныя — перадрукавалі навіну пра беларускія ноўтбукі. Падобна, што гэта была піяр-кампанія па прасоўванні ноўтбукаў «Гарызонт» на расійскім рынку. Пра гэта сведчаць шматлікія хвалебныя загалоўкі ў навінах: «Знакамітыя беларускія ноўтбукі Horizont прывязуць у Расію. Братэрскае імпартазамяшчэнне», «Вытворца беларускіх ноўтбукаў мае намер скласці канкурэнцыю Apple і яе MacBook», «„Такога яшчэ не вырабляюць“: Беларускія ноўтбукі „Гарызонт“ пачнуць пастаўляць у Расію», «Вытворца беларускага ноўтбука расказаў пра канкурэнцыю з MacBook».
На Ozon з’явіўся тэг «Ноўтбук Гарызонт», але для продажу на платформе дэвайс усё яшчэ недаступны.
Продажы ноўтбукаў «Гарызонт» у Беларусі пачаліся пры канцы снежня. Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА паведаміла пра «ўрачыстую цырымонію старту продажаў беларускай навінкі ў святочнай атмасферы» ў ГЦ Galleria Minsk.
Затым ноўтбук стаў даступны для куплі ў адной-адзінюткай інтэрнэт-краме amd.by. Гэтая крама трапіла ў навіны пры канцы 2021 года, калі нечакана закрылася — з усяго відаць, для пазапланавай дзяржправеркі.
Фота з прэзентацыі ноўтбукаў «Гарызонт». Крыніца: БЕЛТА.
Цяпер у amd.by даступная для куплі адная мадэль — Horizont H-book 15 МАК4. Гэта найтаннейшая мадэль з мінімальнай камплектацыяй: працэсар Intel Core i3, 8 Гб аперацыйнай памяці, 256 Гб SSD. Каштуе ноўтбук 1599 рублёў.
У каталогу на сайце анлайн-крамы «Гарызонт» (працуе на расійскім рынку) ёсць і іншыя, магутнейшыя, мадэлі — з працэсарамі Intel Core i5 і Intel Core i7. Яны маюць паступіць у продаж на працягу студзеня.
Какое-то мелкое пакостничество..
Ещё нужно спросить почему в каталоге на онлайнере процессоры продают, тоже санкции нарушаются, надо перекрыть все что только можно
Только Асбис легально может поставлять ОЕМ. На "чэснам" сайте Асбиса — дружба с Яндексом. А на международном — поддержка Украины. Это и есть быдлорусианство как у Воргеев или просто "мир не делится на черное и белое", м?
Intel в польшце массово сокращает.
Менеджерью нужно делать планы и на что то жить.
Благодаря [censored П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement] и правительству сша компания начала сильно терять рыночную долю.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
добывают в шахтах Солигорска, что тут непонятного. там открыли месторождение процессоров
Какое-то мелкое пакостничество..
Ещё нужно спросить почему в каталоге на онлайнере процессоры продают, тоже санкции нарушаются, надо перекрыть все что только можно
полагаете, горизонт хулибуки на онлайнере покупает? купленное через корзину онлайнера - зроблена у Беларуси?
Да ето так
Ну как, сами же беларусы покупают их допустим в Китае, Казахстане, Грузии и посылкой отправляют в РБ
Пофиг откуда берется железо. Откуда идут OEM лицензии Windows? Вот это вопрос куда более животрепещущий!
Допустим, у МС написано вот что: https://www.microsoft.com/en-us/licensing/licensing-programs/isv-program-belarus
Только Асбис легально может поставлять ОЕМ. На "чэснам" сайте Асбиса — дружба с Яндексом. А на международном — поддержка Украины. Это и есть быдлорусианство как у Воргеев или просто "мир не делится на черное и белое", м?
На всякий случай, компания IBM тоже когда-то помогала Рейху: https://ru.m.wikipedia.org/wiki/IBM_%D0%B8_%D0%A5%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D1%81%D1%82
Отмыться от этого им так и не удалось.
как же хорошо, что мы не помогаем рейху, а то тоже вовек не отмыться будет.
Если тебе больше нравится то как закончил свою жизнь Дуче, по сравнению с Нюрнбергом, то это даже к лучшему. Как раз по нумерологии — четыре места.
Intel в польшце массово сокращает.
Менеджерью нужно делать планы и на что то жить.
Благодаря [censored П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement] и правительству сша компания начала сильно терять рыночную долю.
так выбор очевиден - купить наколенники и ползти в Барань. только там выпуск полуавтоматических закаточных машинок будет стабилен
Не, так і не даведаліся.
Ого, праз гэты каментар даведаўся, што тут ёсць беларуская мова.
Но работают же, уже не плохо.
И правильно этот беларуский ИТ ресурс делает.