Sony рыхтуе новую версію PlayStation 5. PS6 выйдзе не раней за 2025 год
Аналітык і інсайдар Том Хендэрсан заявіў, што рэліз новай кансолі адбудзецца не раней за 2025 год.
Аналітык і інсайдар Том Хендэрсан заявіў, што рэліз новай кансолі адбудзецца не раней за 2025 год.
Аналітык і інсайдар Том Хендэрсан заявіў, што рэліз новай кансолі адбудзецца не раней за 2025 год.
Хендэрсан дадаў, што вытворца можа адсунуць выхад прылады і на пазнейшы тэрмін. Чакаецца, што новая кансоль зможа запускаць усе сучасныя гульні ў 4К-разрознасці пры 60 кадрах на секунду з уключаным рэйтрэйсінгам. Цана навінкі будзе прыкметна вышэйшай, чым у базавай PlayStation 5.
Партал Gizmochina паведамляе, што новая версія PlayStation 5 атрымае назву Slim і будзе паказаная ў трэцім квартале 2023 года. Ёсць верагоднасць, што ў назве новай прылады не будзе Slim («Тонкі»), замест яго выкарыстаюць іншае слова.
Навінка будзе танчэйшай і лягчэйшай у параўнанні з арыгінальнай PlayStation 5, яна будзе менш награвацца, зменіцца вонкавы выгляд кансолі. Паводле даных крыніцы, Sony ўжо цяпер працуе над рашэннем, якое дазволіць пазбавіцца неабходнасці ў падстаўцы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.