Новая дырэктарка Twitter упершыню звярнулася да супрацоўнікаў — пра змены і версію 2.0
Гендырэктарка Twitter Лінда Якарына ў панядзелак разаслала супрацоўнікам сацсеткі першы карпаратыўны ліст на новай пасадзе. У ім гаворка вядзецца пра тое, як яны ўсе разам будуць будаваць «Twitter 2.0» — новую версію кампаніі, канцэпцыю якой увёў ейны ўладальнік Ілан Маск. Бізнэсовец хоча ператварыць Twitter у глабальны лічбавы форум.
Гендырэктарка Twitter Лінда Якарына ў панядзелак разаслала супрацоўнікам сацсеткі першы карпаратыўны ліст на новай пасадзе. У ім гаворка вядзецца пра тое, як яны ўсе разам будуць будаваць «Twitter 2.0» — новую версію кампаніі, канцэпцыю якой увёў ейны ўладальнік Ілан Маск. Бізнэсовец хоча ператварыць Twitter у глабальны лічбавы форум.
«Ад асваення космасу да электрычнага транспарту — Ілан разумеў, што гэтыя галіны трэба трансфармаваць, і ён зрабіў гэта. Апошнім часам станавілася ўсё больш відавочным, што мае патрэбу ў трансфармацыі і глабальная гарадская плошча, каб весці цывілізацыю наперад шляхам нефільтраванага абмену інфармацыяй і адкрытага дыялогу пра самыя важныя для нас рэчы», — напісала Якарына.
Паводле яе слоў, Twitter мусіць імкнуцца стаць «самай дакладнай у свеце крыніцай інфармацыі ў рэальным часе». І ва ўсіх нас мусіць быць магчымасць свабодна выказваць сваё меркаванне. Хаця Ілан Маск звычайна звальняе супрацоўнікаў, якія асмеліліся адкрыта выказаць нязгоду з ім або крытыкаваць яго.
Да прыходу ў Twitter Лінда Якарына доўгі час кіравала рэкламным аддзелам у медыйнай кампаніі NBCUniversal. У сацсетцы яна будзе адказваць за ўсё, акрамя прадуктовай і інжынернай часткі, якія застануцца ў падпарадкаванні Маска. Яе галоўнай задачай будзе аднавіць адносіны з рэкламадаўцамі, якія добра прыпсаваў бізнэсовец усяго за некалькі месяцаў ля стырна кампаніі.
Свой ліст да падначаленых Якарына выклала ў трэдзе ў Twitter.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Так уже и так свалка и дешёвый базар. Плюс вроде закрыли доступ сторонним клиентом а своего для нормальных систем не осилили.
не закрыли, а монитизировали - плати и пользуйся))
директорка? директрисса? новый директор? New director of the Twitter? Какое нам вообще до этого дело в беларусском айти?
Лучшие годы Twitter позади. Назови хоть форумом, хоть лесом... [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
Как бы это взаимоисключающие вещи