Twitter паспрабуе вярнуць частку звольненых супрацоўнікаў, бо звольніў каго не трэба было
Twitter можа наняць назад некаторых з тысяч супрацоўнікаў, звольненых пасля ўгоды з Іланам Маскам. Пра гэта мільярдэр сказаў у інтэрв’ю CNBC.

За паўгода штат Twitter паменшыўся на 90%. Большасць з гэтых 6500 чалавек была скарочаная, некаторыя сышлі самі.
«Шалёныя часы патрабуюць шалёных мер. Так што, безумоўна, некаторых з тых людзей, якія былі звольненыя, магчыма, не трэба было звальняць», — адзначыў Маск.
Таксама ён згадаў метафару, якую ўжо агучваў у снежні — тады ён параўнаў Twitter з самалётам, які на ўсёй хуткасці ляціць да зямлі з рухавікамі ў агні. Так Маск спрабаваў адлюстраваць фінансавую сітуацыю кампаніі — адмоўны грашовы паток Twitter у 2022 годзе мусіў скласці $3 млрд. Палову сумы складалі даўгі па крэдытах, якія мільярдэр узяў на куплю платформы.
Маск заявіў, што ў яго «папросту не было часу», каб выпрацаваць добрую стратэгію звальненняў, бо кампаніі трэба было тэрмінова «ўзяць пад кантроль» фінансавыя паказчыкі.
Паводле яго слоў, у яго было вельмі мала інфармацыі, каб знізіць выдаткі на супрацоўнікаў ды іншыя выдаткі і хаця б выйсці ў нуль. А паколькі прымаць рашэнні трэба было хутка, не абышлося без ахвяр.
«Я думаю, нам адназначна трэба наймаць людзей, і, магчыма, наймаць назад некаторых з тых, хто быў звольнены, калі яны не надта пакрыўджаныя на нас», — прызнаў Маск.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.