Новая Зеландыя хоча перадаць ЗША заснавальніка найбуйнейшага файлаабменніка
Новая Зеландия согласилась экстрадировать в США основателя файлообменников Megaupload и Mega Кима Шмитца, известного также как Ким Дотком.
Адпаведны ордар падпісаў міністр юстыцыі Новай Зеландыі Пол Годсміт. Кім Шмітц жыве ў краіне ад 2010 года. Міністр дадаў, што даў падсуднаму час на тое, каб той абдумаў свае далейшыя юрыдычныя крокі. Шмітц можа абскардзіць рашэнне аб экстрадыцыі — у сацсетках ён напісаў, што з’язджаць не плануе.
У 2012 годзе ФБР закрыла файлаабменнік, які належыць Шмітцу, а яго самога арыштавалі ў горадзе Окленд. Шмітцу выставілі абвінавачванні па некалькіх артыкулах, у тым ліку махлярства з выкарыстаннем электронных сродкаў, адмыванне грошай і змову з мэтай камерцыйнага парушэння аўтарскіх правоў.
Амерыканскі бок дамагаецца выдачы Шмітца ад 2017 года. На думку следства, дзейнасць Megaupload нанесла праваўладальнікам страты ў памеры $500 мільёнаў. Новазеландскі суд ужо выносіў пастанову пра экстрадыцыю Шмітца, аднак яму ўдалося скасаваць яе ў Вярхоўным судзе краіны.
Файлаабменны сэрвіс Megaupload праіснаваў ад 2005 да 2012 года. На працягу доўга часу сайт займаў 13 радок у рэйтынгу самых наведвальных платформаў свету. Мільёны карыстальнікаў размяшчалі на платформе розныя файлы. Шмітц адмаўляе ўсе абвінавачванні і лічыць, што не можа несці адказнасці за кантэнт, які размяшчалі карыстальнікі.
Читать на dev.by