Apple прадставіла iPad Pro c M2 і новы базавы iPad

Кампанія абнавіла Apple Store Online і анансавала на сайце некалькі абноўленых iPad.

Пакінуць каментарый

У анлайн-краме з’явіўся iPad Pro на базе чыпа M2 з дыяганалямі 11» і 12,9». Прылада атрымала падтрымку Wi-Fi 6E з хуткасцю перадачы даных да 2,4 Гбіт/с. Набор камер застаўся ранейшым, з’явілася магчымасць відэаздымкі ў фармаце ProRes.

Таксама з’явіўся iPad 10-га пакалення, які атрымаў «безрамачны» дызайн у стылі iPad Air і порт USB-C. У гаджэта дысплей 10,9», а таксама чып A14 Bionic. Базавы iPad упершыню падтрымлівае сеткі 5G і Wi-Fi 6. Сканер адбіткаў пальцаў перамясціўся па аналогіі з iPad Air і iPad mini. Франтальная 12-мегапіксельная камера перамясцілася з верхняй на бакавую рамку дысплея для зручнейшага выкарыстання ў альбомнай арыентацыі.

iPad Pro даступны ў двух колерах: серабрыстым і шэрым па цане ад $799 за 11-цалевую мадэль і ад $1099 за 12,9-цалевую. Новы iPad даступны ў чатырох колерах: серабрыстым, жоўтым, ружовым і блакітным па цане ад $499. Продажы прылад стартуюць 26 кастрычніка.

Apple Music и Apple TV появятся на Windows в 2023 году
По теме
Apple Music и Apple TV появятся на Windows в 2023 году
Bloomberg: Apple переведет все модели AirPods на USB-C к 2024 году
По теме
Bloomberg: Apple переведет все модели AirPods на USB-C к 2024 году
Apple вернула приложение «ВКонтакте» в App Store
По теме
Apple вернула приложение «ВКонтакте» в App Store

Читать на dev.by