Новы фонд Zubr Capital інвеставаў $13 млн у е-commerce платформу

На пачатку года заснаваная ў Беларусі Zubr Capital інвеставала $13 млн у платформу Oro. Oro займаецца распрацоўкамі ў сферы B2B e-commerce. 

4 каментарыя

Гандлёвы абарот платформы Oro ў 2021 годзе — амаль $1,7 млрд. Разам з Zubr у кампанію інвеставала Highland Europe. 

Zubr Capital цяпер займаецца інвестыцыямі ў рамках так званага «Zubr Capital Fund II». Фонд заснаваны ў 2022 годзе і валодае актывамі ў памеры $96 млн. «Zubr 2.0» плануе інвеставаць у ІТ-кампаніі ЗША і Заходняй Еўропы, а таксама R&D-цэнтры Усходняй Еўропы. 

Інвестыцыйная кампанія Zubr Capital была створаная ў 2010 годзе ў Беларусі. Генеральны дырэктар і заснавальнік — Алег Хусаенаў, былы топ-менеджар аўтамабільнага холдынга «Атлант-М». У 2016 годзе быў створаны Zubr Capital Fund I з аб’ёмам інвестыцый у $50 млн. Фонд спансавалі Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Wargaming. Zubr Capital Fund I інвеставала ў Targetprocess, ActiveCloud, SoftClub, MediaCube ды іншыя кампаніі. Галоўны офіс Zubr Capital знаходзіцца на Кіпры.

Zubr Capital инвестировала в первый стартап за рубежом — украинский 3DLOOK
По теме
Zubr Capital инвестировала в первый стартап за рубежом — украинский 3DLOOK
Управляющий партнёр «Зубр Капитал» вышел c Окрестина
По теме
Управляющий партнёр «Зубр Капитал» вышел c Окрестина

Читать на dev.by