Новы генератар відэа пачаў выдаваць ролікі з персанажамі Pixar

Карыстальнікі ўбачылі ў серыі згенераваных ролікаў дзіўна знаёмых персанажаў, якія нагадваюць герояў студыі Pixar. АІ-мадэль магла навучацца на мультфільмах студыі.

Пакінуць каментарый

АІ-стартап Luma апублікаваў серыю ролікаў, якія былі створаныя з дапамогай новага інструмента Dream Machine. Кампанія апісвае сэрвіс як «высокамаштабаваную і эфектыўную мадэль-трансформер, якая навучаецца непасрэдна на відэа». Аднак карыстальнікі заўважылі, што некаторыя сцэны ў роліках занадта нагадваюць іншыя мультфільмы.

У трэйлеры «Лагер монстраў» расказана пра пухнатых істот, якія апынаюцца ў месцы, падазрона падобным да эстэтыкі мультфільма Pixar «Карпарацыя монстраў». На заднім плане ў сцэне можна нават знайсці Майка Вазоўскі — аднаго з персанажаў карціны, зялёнага аднавокага круглага монстра з рожкамі.

Luma рэкламуе сваю мадэль Dream Machine як будучыню кінавытворчасці, яна дэманструе «высакаякасныя рэалістычныя кадры», якія можна ствараць з дапамогай тэкставых падказак. Стартап не адказаў на запыт, ці вучылася мадэль на матэрыялах студыі Pixar. Кампанія Disney, якая валодае студыяй, таксама пакуль не пракаментавала ролікаў.

Stability AI выпусціла новую версію генератара выяў Stable Diffusion 3 Medium
Па тэме
Stability AI выпусціла новую версію генератара выяў Stable Diffusion 3 Medium
Stability AI выпусціла бясплатны АІ-генератар гуку
Па тэме
Stability AI выпусціла бясплатны АІ-генератар гуку
ElevenLabs запустила ИИ-генератор звуковых эффектов
По теме
ElevenLabs запустила ИИ-генератор звуковых эффектов

Читать на dev.by