Новы сайт Twitter заблакавалі ў Інданезіі за парнаграфію
Планы Ілана Маска на сайт X.com, з якога карыстальнікаў аўтаматычна перанакіроўваюць на Twitter, што перажыў рэбрэндынг, сутыкнуліся з праблемамі ў Інданезіі.
Паводле слоў мясцовага міністэрства камунікацыі і інфармацыйных тэхналогій, дамен быў заблакаваны за парушэнні яго ранейшых уладальнікаў. Яны размяшчалі на ім нелегальны кантэнт, звязаны з парнаграфіяй і гэмблінгам.
Як піша Al Jazeera, улады краіны звязаліся з кампаніяй Х, якой належыць дамен і сацсетка, каб высветліць мэту выкарыстання сайта. Яны запыталі ў яе прадстаўнікоў пісьмовае пацверджанне, што X.com будзе выкарыстоўваць менавіта Twitter.
На час разбору ў жыхароў 270-мільённай Інданезіі не было доступу да Twitter. Платформа налічвае тут 24 млн юзераў. Цяпер Twitter працуе ў краіне нармальна.
Читать на dev.by