Новы ўказ пра ПВТ: у структуры Парка з'явіцца кіруючая кампанія

12 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 102 «Пра развіццё Парка высокіх тэхналогій». Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба. 

44 каментарыя

Поўны тэкст указа пакуль недаступны. Вядома пра, верагодна, галоўную навіну: у структуры ПВТ з’явіцца кіруючая кампанія, якая будзе займацца «інтэнсіўным стратэгічным развіццём».

«Кіруючая кампанія будзе прадстаўляць ПВТ пры ўзаемадзеянні з замежнымі партнёрамі, дапамагаць рэзідэнтам парка ў пашырэнні экспарту, выхадзе на новыя рынкі і прыцягненні замежных інвестыцый.

Пры гэтым усе ўмовы дзейнасці ў парку — прававыя, падатковыя, фінансавыя — захоўваюцца на ранейшым узроўні без аніякіх змен.

У поўным аб’ёме захоўваюцца і паўнамоцтвы Назіральнай рады ПВТ, для забеспячэння дзейнасці якой будзе сфармаваны сакратарыят», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

11 красавіка Лукашэнка сабраў нараду, на якой абмяркоўвалася развіццё ПВТ. У прыватнасці, згадваліся азіяцкія інвестыцыі.

Экспарт ПВТ за год упаў на $700 млн. Падаткі, відаць, выйшлі на плато
Па тэме
Экспарт ПВТ за год упаў на $700 млн. Падаткі, відаць, выйшлі на плато

Читать на dev.by