Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Плацельшчыкам ППД дазволяць даплачваць у ФСАН, каб быў страхавы стаж

Актуальна для тых, у каго часам не хапае зусім крышачку ці калі плацяжы ад заказчыкаў прыходзяць не рэгулярна.

Пакінуць каментарый
Плацельшчыкам ППД дазволяць даплачваць у ФСАН, каб быў страхавы стаж

Актуальна для тых, у каго часам не хапае зусім крышачку ці калі плацяжы ад заказчыкаў прыходзяць не рэгулярна.

Як паведамляе БЕЛТА, опцыя з даплатай з’явілася ў сувязі з тым, што 12 ліпеня быў падпісаны новы закон, які зменіць парадак удзелу плацельшчыкаў ППД у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання (закон уступае ў сілу праз месяц пасля апублікавання).

Справа ў тым, што, паводле слоў намесніка кіраўніка ФСАН Кацярыны Ліхачовай, цяпер парадак выплаты падатку на прафдаход (з якога на ўзносы ў ФСАН ідзе сума ў памеры 60%) не дазваляе некаторым плацельшчыкам ППД «фарміраваць свае пенсійныя гарантыі».

— Мы атрымалі звароты ад грамадзян, якія хацелі б даплаціць узносы. Таму закон адлюстраваў сабе такую норму і мы прадаставілі права даплаты ўзносаў у бюджэт фонду.

Штогод пасля заканчэння года ФСАН будзе разлічваць неабходную суму для мінімальнага страхавога стажу і прапаноўваць плацельшчыкам праз асабісты кабінет магчымасць даплаціць гэтую суму. А «чалавек можа вырашыць, даплачваць ці не — гэта яго выбар», — падкрэсліла Ліхачова.

Адзначаецца, што плацельшчыкі ППД могуць ужо зараз адкарэктаваць свой страхавы стаж за 2024 год — для гэтага ім неабходна даплаціць патрэбную суму не пазней 1 верасня.

Айцішнік увесь год працаваў на ППД і здзівіўся: ягоны страхавы стаж — меншы за год. Як так?

Па тэме

Чытайце таксама
Турчын распавёў пра сотню робатаў на «Савушкіным прадукце», інтэлектуальным самазвале і ролі ПВТ у «індустрыі 5.0»

У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю

4 каментарыя
У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы

3 каментарыя
У Нацбанку сказалі, калі ўсім беларусам стане даступнай «суверэнная альтэрнатыва міжнародным плацежным сістэмам»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.