Нью-Ёрк прыцягвае больш за ўсё айцішнікаў, Сан-Францыска — страчвае
Нью-Ёрк становіцца ўсё больш папулярным кірункам для рэлакацыі амерыканскіх айцішнікаў, у той час як Сан-Францыска здае пазіцыі. Нягледзячы на немалы адток такіх спецыялістаў, у «Вялікім яблыку» іх чысты прырост у мінулым годзе выявіўся самым высокім сярод буйных гарадоў краіны — +3,5%. Менавіта сюды часцей за ўсё пераязджалі айцішнікі з Сан-Францыска, вынікае з даклада аналітыкаў SignalFire.

Далей у спісе гарадоў, часцей за ўсё абіраных айцішнікамі для рэлакейту, ідуць Осцін і Лос-Анджэлес.
Сан-Францыска летась зафіксаваў самы вялікі за ўвесь час адсотак айцішнікаў, што з’ехалі. Акрамя яго больш за ўсё пул ІТ-спецыялістаў скараціўся ў Сіэтле і Бостане.
Высокі кошт жыцця стаў толькі адной з прычын, з якіх Сан-Францыска губляе айцішнікаў. Паралельна з гэтым Нью-Ёрк перажывае бум ІТ-кадраў. Ён стаў калыскай для мноства стартапаў, таксама тут пашыраюць прысутнасць Sequoia Capital і іншыя венчурныя фірмы. Пры гэтым аўтары даклада адзначаюць, што айцішнікі не абавязкова пераязджаюць у гарады, дзе базуюцца іхнія кампаніі-працадаўцы.
Некаторыя эксперты мяркуюць, што дзякуючы буму АІ Сан-Францыска можа зноў вярнуць прыхільнасць ІТ-спецыялістаў. У Каліфорніі, напрыклад, зарэгістраваная Nvidia. У SignalFire адзначаюць, што Сан-Францыска з’яўляецца галоўным месцам канцэнтрацыі АІ-спецыялістаў. І хоць, паводле іх слоў, Нью-Ёрк больш за ўсё пераваблівае айцішныя кадры з заходняга ўзбярэжжа, гораду спатрэбіцца яшчэ шмат сіл і часу, каб дагнаць Сан-Францыска і Сан-Хасэ па іх абсалютнай колькасці.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.