Nvidia абагнала Microsoft і стала самай дарагой кампаніяй свету
Nvidia ўчора выйшла ў топ спіса кампаній свету з найбуйнейшай рынкавай капіталізацыяй, пацясніўшы Microsoft, паведамляе Reuters.

Каціроўкі чыпмэйкера выраслі на 3,5% да $135,58, а капіталізацыя дасягнула $3,335 трлн. Microsoft і Apple пры канцы дня крыху патаннелі да $3,317 і $3,286 трлн адпаведна.
Драйверам росту Nvidia стаў узлёт папулярнасці АІ. На фоне поспехаў кампаніі рэкордных значэнняў дасягнулі індэксы S&P 500 і Nasdaq, хоць інвестары асцерагаюцца, што ў выпадку памяншэння інвестыцый у сферу аптымізм з нагоды яе будучыні можа выпарыцца.
Таксама Nvidia стала самай таргаванай кампаніяй на Уол-Стрыт: штодзённы абарот яе акцый у сярэднім апошні час складае $50 млрд — для параўнання: у Apple, Microsoft і Tesla ён складае прыкладна па $10 млрд. На Nvidia прыпадае каля 16% таргоў акцыямі кампаній S&P 500. За гэты год яе каціроўкі падняліся ўтрая — Microsoft, напрыклад, ад пачатку года дадала 19%.
Мінулага тыдня Nvidia правяла драбненне акцый у суадносінах 10:1, што зрабіла іх даступнейшымі і прывабнейшымі для інвестараў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.