Nvidia паказала гульню, у якой ажывіла NPC з дапамогай АІ
Кампанія распрацавала першую гульню, у якой выкарыстоўваецца перадавая тэхналогія на базе генератыўнага штучнага інтэлекту.
Тэхналогія Avatar Cloud Engine (ACE) for Games ажыўляе NPC-персанажаў з дапамогай АІ. Распрацоўшчыкі могуць ствараць нейрасеткі, якія робяць натуральнейшымі маўленне, дыялогі і руху герояў. Першай гульнёй з выкарыстаннем ACE стаў мультыплэерны баявік пра робатаў Mecha Break ад кітайскай студыі Amazing Seasun Game.
У гульню інтэграваная мадэль Nemotron-4 4B Instruct, якая дазваляе NPC адказваць геймерам. Audio2Face-3D стварае анімацыю твараў персанажаў. Мадэль Whisper ад OpenAI адказвае за расшыфроўку маўлення, алгарытм ElevenLabs — за агучку. Такім чынам геймер можа напрамую размаўляць з NPC. Гульня Mecha Break выйдзе ў 2025 годзе на ПК (Steam), PS5, Xbox Series X і S.
Читать на dev.by