Nvidia прадказвае рэкордны попыт на працэсары для АІ

У апошняй справаздачы за апошні фінансавы квартал кампанія зрабіла прагноз пра рэзкі рост продажаў да рэкорднага ўзроўню дзякуючы попыту на працэсары для штучнага інтэлекту.

1 каментарый

Выручка ў першым квартале 2024 фінансавага года вырасла на 19% і склала $7,19 мільярда. Чысты прыбытак кампаніі вырас на 26% да $2,043 мільярда. Выручка падраздзялення па вытворчасці чыпаў для дата-цэнтраў павялічылася на 14% і дасягнула $4,28 мільярда. Выручка падраздзялення па вытворчасці чыпаў для аўтамабіляў вырасла на 114% і дасягнула $296 мільёнаў.

Кампанія разлічвае атрымаць у другім квартале выручку ў памеры $11 мільярдаў. Паводле слоў генеральнага дырэктара Nvidia Джэнсэна Хуанга, кампанія «значна павялічвае пастаўкі, каб задаволіць хуткарослы попыт» на ўсю лінейку чыпаў для дата-цэнтраў, уключна з графічным працэсарам H100. Гэты працэсар створаны для выкарыстання ў мультымадальных вялікіх моўных мадэлях, такіх як GPT-4.

Дзякуючы публікацыі справаздачы кошт акцый Nvidia вырас на 29%, што прывяло да росту капіталізацыі Nvidia на $200 мільярдаў. Нейкага моманту капіталізацыя дасягнула рэкордных $960 мільярдаў. Паводле даных Reuters, услед за Nvidia павысіўся кошт акцый і іншых кампаній, звязаных з АІ. Іхняя капіталізацыя павялічылася сумарна на $300 мільярдаў.

AMD распрацоўвае чып для Microsoft, каб менш залежаць ад Nvidia
Па тэме
AMD распрацоўвае чып для Microsoft, каб менш залежаць ад Nvidia
Nvidia паказала NeMo Guardrails — сэрвіс супраць таксічнасці і памылак АІ-ботаў
Па тэме
Nvidia паказала NeMo Guardrails — сэрвіс супраць таксічнасці і памылак АІ-ботаў
Nvidia паказала нейрасетку з генерацыяй відэа паводле тэкставага апісання
Па тэме
Nvidia паказала нейрасетку з генерацыяй відэа паводле тэкставага апісання

Читать на dev.by