NYT: Google распрацоўвае AI-пашукавік праз папулярнасць ChatGPT
Кампанія працуе над укараненнем функцый на аснове штучнага інтэлекту ў пошук і распрацуе новы АІ-пашукавік.

The New York Times паведамляе са спасылкай на ўнутраныя дакументы Google, што кампанія ўкараняе ў існы пошук функцыі штучнага інтэлекту пад назвай Magi. Над праектам працуюць больш за 160 чалавек. Magi зробіць пошук больш персаналізаваным, аднак у выдачы захаваецца рэклама, так як гэта адная з галоўных крыніц даходу кампаніі.
Акрамя таго, Google плануе распрацаваць пошукавую сістэму на аснове штучнага інтэлекту, аднак працэс знаходзіцца на ранніх стадыях. Пашукавік будзе разлічваць запыты карыстальнікаў на аснове іх ранейшых запытаў і прапаноўваць адпаведныя адказы ў выдачы.
Выданне мяркуе, што рашэнне Samsung замяніць на сваіх прыладах пашукавік Google на Bing ад Microsoft выклікала «паніку» ў кампаніі. Таксама Google занепакоеная развіццём чат-бота ChatGPT ад кампаніі OpenAI. Пасля з’яўлення бота ў Google стварылі групу для распрацоўкі ўласных АІ-прадуктаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.