Экс-кіраўнік Google выказаўся пра забарону АІ-распрацовак і пагрозу Кітая
Былы гендырэктар Google Эрык Шміт лічыць, што прыпыненне распрацоўкі разумных АІ-сістэм будзе толькі на руку канкурэнтам амерыканскіх кампаній у Кітаі. Свой пункт гледжання наконт закліку, апублікаванага раней спецыялістамі галіны, Шміт выказаў у інтэрв’ю Australian Financial Review.
Былы гендырэктар Google Эрык Шміт лічыць, што прыпыненне распрацоўкі разумных АІ-сістэм будзе толькі на руку канкурэнтам амерыканскіх кампаній у Кітаі. Свой пункт гледжання наконт закліку, апублікаванага раней спецыялістамі галіны, Шміт выказаў у інтэрв’ю Australian Financial Review.
Бізнэсовец прызнаў, што асцярогі з нагоды тэмпаў даследаванняў і развіцця тэхналогіі небеспадстаўныя. Але каб развеяць іх, ІТ-кампаніям трэба скааперавацца і разам сфармуляваць патрэбныя стандарты.
Мінулага тыдня больш за тысячу менеджараў, даследчыкаў ды іншых дзеячаў галіны заклікалі на паўгода спыніць працу над прасунутымі сістэмамі штучнага інтэлекту і папярэдзілі пра магчымыя «катастрафічныя» наступствы адсутнасці кантролю за ёй для грамадства.
Эрык Шміт лічыць, што 6-месячны бан толькі «дасць перавагу Кітаю».
Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4
«Я выступаю за тое, каб усе як мага хутчэй сабраліся і абмеркавалі неабходныя ахоўныя механізмы», — адзначыў экс-гендырэктар Google.
Апошнім часам улады Аўстраліі, Вялікабрытаніі і ЗША забаранілі чыноўнікам карыстацца TikTok на службовых тэлефонах. Шміт не фанат падобных блакаванняў — замест гэтага, на яго думку, заходнім краінам трэба сабрацца з сіламі і даганяць узровень распрацовак і даследаванняў кітайскіх спецыялістаў.
«У Кітаі вельмі разумныя людзі, яны ведаюць, што робяць. Нам трэба паднапружыцца», — заявіў ён.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Гуглу уже пора вообще всё запретить разрабатывать. Такого шлака наделали....