«Крыўдна»: Salesforce нарасціла прыбытак, а бонусы супрацоўнікам зрэзала на 30%
Супрацоўнікі Salesforce атрымаюць толькі 70% свайго гадавога бонусу. Гэта выклікала абурэнне ў іхніх шэрагах: некаторыя адзначылі, што зусім нядаўна кампанія выхвалялася ростам прыбытку і каціровак. Пра гэта піша Insider са спасылкай на ўнутраную камунікацыю ў кампаніі.

1 сакавіка Salesforce дала справаздачу пра рэкордна скарэктаваную маржу аперацыйнага прыбытку ў 22,5% за мінулы фінансавы год. А праз два дні кіраўніцтва паведаміла супрацоўнікам, што, нягледзячы на рэнтабельнасць, якая расце, кампанія не здолела дасягнуць некаторых унутраных мэтаў, у сувязі з чым гадавы бонус супрацоўнікам зрэжуць на 30%.
Salesforce выдае гадавую прэмію для «матывацыі і заахвочвання» супрацоўнікаў за ўнёсак у свой поспех. У кампаніі спадзяюцца, што ў 2024 фінансавым годзе яна будзе больш прадукцыйнай і выніковай.
Рашэнне шырока абмяркоўвалася ў карпаратыўным Slack. Супрацоўнікі лічаць, што тут штосьці не сыходзіцца.
«Рэкордны прыбытак, рэкордная маржа, акцыі ўзляцелі. „Усім дзякуй за суперзаўзятую працу і стрэс, але гэтага было недастаткова, і мы дамо вам не ўвесь бонус“. … Крыўдна», — напісаў адзін з іх.
У студзені Salesforce абвясціла пра звальненне 10% штату.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.