Абнаўленне Microsoft зламала сістэмы Linux ва ўсім свеце

Мінулага тыдня Microsoft выпусціла апдэйт для Windows, праз які карыстальнікі з падвойнымі сістэмамі страцілі доступ да Linux, расказвае SecurityLab.

13 каментарыяў

Абнаўленне выйшла ў рамках штомесячнага Patch Tuesday. Яна ліквідавала ўразлівасць у загрузчыку GRUB, які выкарыстоўваецца для запуску Linux. Уразлівасць дазваляла зламыснікам абыходзіць стандарт бяспекі Secure Boot, які гарантуе, што прылады не загружаюць шкоднага софту або прашыўкі падчас запуску. Яна была выяўленая яшчэ два гады таму, але з невядомых прычын Microsoft узялася за яе толькі цяпер.

Пасля ўсталёўцы абнаўлення ў карыстальнікаў прылад з двайной загрузкай, на якіх усталяваны як Windows, так і Linux, замест нармальнага запуску адлюстроўвалася паведамленне пра памылку.

Паводле версіі юзераў, якія сталі скардзіцца на праблему ў сетцы, памылка звязаная з несумяшчальнасцю некаторых версій загрузчыка Linux з новым мікракодам EFI ад Microsoft. Сярод пацярпелых выявіліся такія папулярныя дыстрыбутывы, як Debian, Ubuntu, Linux Mint, Zorin OS і Puppy Linux.

Microsoft пакуль не прызнала памылкі, не патлумачыла, чаму яе не выявілі ў часе тэсціравання, і не дала тэхнічных рэкамендацый пацярпелым. Некаторыя карыстальнікі знайшлі часовае рашэнне — адключыць Secure Boot праз панэль EFI, але такі метад можа быць непрымальным для тых, хто мае патрэбу ў абароне Secure Boot.

GitHub запусціў АІ для хуткага выпраўлення ўразлівасцяў у кодзе
Па тэме
GitHub запусціў АІ для хуткага выпраўлення ўразлівасцяў у кодзе
Microsoft выпустила подробную инструкцию по установке Linux
По теме
Microsoft выпустила подробную инструкцию по установке Linux
Рэкорд: рынкавая доля Linux пераваліла за 4%
Па тэме
Рэкорд: рынкавая доля Linux пераваліла за 4%

Читать на dev.by