Транспартны калапс на мяжы Беларусі з Польшчай працягваецца: 15 студзеня ў чарзе 1765 аўто
Яшчэ трошкі, яшчэ крышачку — і праз тыдзень можна чакаць, што транспартны калапс на мяжы Беларусі з Польшчай скончыцца, жартуюць у памежных чатах (і дадаюць, што «гэта не дакладна»).
Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, а 10:00 сёння перад польскім пунктам пропуску «Брэст» чакалі афармлення 1765 машын. Для параўнання: учора машын было каля 1900, а 7 студзеня — 2,5 тысячы. У чатах пішуць, што якраз цяпер мяжу праходзяць людзі, якія ўсталі ў чаргу ў ноч з 10 на 11 студзеня. І адзначаюць, што афармленне ідзе «павольна».
Сітуацыя з перасячэннем беларуска-польскай мяжы аўтобусамі, наадварот, ідэальная — чаргі няма наогул. Вандроўцы расказваюць у чаце, што, выехаўшы сёння ноччу з аўтавакзала ў Брэсце, яны былі па той бок беларуска-польскай мяжы ўжо праз 8 гадзін.
Читать на dev.by