Чэргі на літоўскай мяжы сталі меншымі. У Польшчу спрабуе ўехаць 400 аўто

Чэргі транспарту ў ЕС захоўваюцца на ўсіх кірунках, паведамляе памежны камітэт Беларусі. Раніцай 5 жніўня на межах стаялі 685 легкавых аўтамабіляў. 

10 каментарыяў

Самы загружаны маршрут праходзіць праз польскі Тэрэспаль (Брэст), яго супрацоўнікі ад пятніцы прынялі на сваю тэрыторыю 34% транспарту ад нормы. У Польшчу спрабуе ўехаць 400 аўто. 

Інфаграфіка: памежны камітэт Беларусі

Перад літоўскімі памежнымі пераходамі Меднікі (Каменны Лог) і Салечнікі (Беняконі) сабралася 185 і 100 легкавікоў адпаведна, іх кантрольныя службы аформілі 47% і 65% аўто. Гэта на 100+ машын менш, чым у пятніцу. 

Нагадаем, што 15 ліпеня Латвія абвясціла, што перастане прапускаць аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй — «у мэтах забеспячэння выканання санкцый ЕС». 17 ліпеня стала вядома, што такую ж забарону 18 ліпеня ўводзіць Літва, а ўвечары таго ж дня — і Эстонія.

«Ужо страшна». Як забарона балтыйскіх краін на ўезд аўто з РБ памяняла планы айцішнікаў
Па тэме
«Ужо страшна». Як забарона балтыйскіх краін на ўезд аўто з РБ памяняла планы айцішнікаў

Читать на dev.by