Адзін з «хросных бацькоў АІ» параіў студэнтам не зацыклівацца на вялікіх моўных мадэлях

Пакінуць каментарый

Ян Лекун заклікаў студэнтаў, якія зацікаўленыя ў распрацоўцы АІ, не марнаваць час на вялікія моўныя мадэлі, паколькі ў гэтым кірунку дамінуюць тэхнагіганты, і ў студэнтаў наўрад ці атрымаецца зрабіць важкі ўклад. Такую заяву ён зрабіў днямі на штогадовай стартап-канферэнцыі VivaTech у Парыжы, а потым паўтарыў у Х.

Галоўны навуковы супрацоўнік Meta сказаў, што сам займаецца такімі сістэмамі і што тэхнічна заклікае студэнтаў канкураваць з ім, бо гэта шлях да прагрэсу. Што менавіта Лекун мае на ўвазе пад «АІ-сістэмамі новага пакалення», ён не ўдакладніў. Але на канферэнцыі дадаў, што трэба рабіць сістэмы, якія перасягнуць магчымасці LLM.

Карыстальнікі сацсетак сталі дзяліцца думкамі. Адзін выказаў здагадку, што гаворка можа ісці пра мультымадальныя АІ-мадэляі якія працуюць з рознымі відамі інфармацыі, пра здольнасць АІ разважаць, пра ўвасоблены АІ і робататэхніку, а таксама пра агульны АІ. Другі запярэчыў, што якраз цяпер студэнтам і наогул усім сама час заняцца вялікімі моўнымі мадэлямі, бо то, як яны ўжываюцца сёння, толькі вярхушка айсберга. Трэці таксама сказаў, што ад кіраўніка АІ-распрацоўкі ў бігтэх-кампаніі словы пра тое, што студэнты не змогуць нічога прыўнесці ў распрацоўку LLM, гучаць як выклік.

Між тым навуковец перакананы, што ўплыў у сферы не мае быць засяроджаны ў руках невялікай колькасці гульцоў, і з’яўляецца прыхільнікам оўпэнсорсу. Раней Лекун казаў, што ў будучыні людзі будуць узаемадзейнічаць з лічбавай прасторай праз АІ-асістэнтаў, і заклікаў не дапусціць, каб гэтае ўзаемадзеянне кантралявалася абмежаванай колькасцю асістэнтаў, бо гэта створыць пагрозу для свабоды меркаванняў, дэмакратыі і не толькі.

АІ будзе разумнейшым за ўсіх людзей праз 5 гадоў? «Хросны бацька» АІ з Meta паспрачаўся з Маскам
Па тэме
АІ будзе разумнейшым за ўсіх людзей праз 5 гадоў? «Хросны бацька» АІ з Meta паспрачаўся з Маскам
«Крёстный отец ИИ»: чатботы глупее собак и котов, и видеть в ИИ угрозу — абсурдно
По теме
«Крёстный отец ИИ»: чатботы глупее собак и котов, и видеть в ИИ угрозу — абсурдно

Читать на dev.by