Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Адна з першых альтэрнатыўных крам аплікацый у ЕС зачыняецца

Адна з першых альтэрнатыўных крам аплікацый, якія з’явіліся ў Еўрасаюзе пасля ўступлення ў сілу Digital Markets Act, спыняе працу. Setapp Mobile — мабільная версія падпісачнага сэрвісу кампаніі MacPaw — будзе зачынена ў лютым гэтага года.

Пакінуць каментарый

Setapp Mobile запусціўся ў верасні 2024 года і стаў адной з найбольш прыкметных альтэрнатыў App Store у ЕС. Сэрвіс прапаноўваў дзясяткі аплікацыый у катэгорыях прадуктыўнасці, фінансаў, крэатыву, відэа і фота. Доступ да ўсіх мабільных аплікацый надаваўся па падпісцы за $9,99 у месяц, але толькі для карыстальнікаў, чый Apple ID быў зарэгістраваны ў краіне ЕС.

Кампанія паведаміла, што ўсе аплікацыі будуць выдалены з Setapp Mobile да 16 лютага 2026 года. Пры гэтым дэсктопная версія Setapp працягне працу і закрыццё яе не закране.

У MacPaw патлумачылі закрыццё тым, што «пастаянна зменлівыя і складаныя камерцыйныя ўмовы» больш не адпавядаюць бягучай бізнес-мадэлі сэрвісу. Гаворка ідзе пра новыя правілы, якія ўвяла Apple для аплікацый і альтэрнатыўных крам у ЕС пасля ціску з боку рэгулятараў.

Ключавой праблемай стала заблытаная сістэма збораў, уключаючы так званы Core Technology Fee — плату ў памеры €0,50 за кожную першую ўсталёўку аплікацыю звыш аднаго мільёна за апошнія 12 месяцаў. Хоць Apple перагледзела сваю палітыку, каб пазбегнуць далейшых санкцый, структура камісій, на думку распрацоўшчыкаў, стала яшчэ складанейшай і менш прадказальнай.

У Setapp адзначаюць, што з-за пастаянных змяненняў распрацоўшчыкам становіцца цяжка планаваць рост і манетызацыю. Гэта, у сваю чаргу, ставіць пад сумнеў жыццяздольнасць альтэрнатыўных крам аплікацый у ЕС пры бягучых умовах.

Нягледзячы на закрыццё Setapp Mobile, альтэрнатыўныя крамы аплікацый у ЕС працягваюць існаваць. Сярод найбольш прыкметных — Epic Games Store ад стваральнікаў Fortnite і open-source-праект AltStore. Пры гэтым сыход аднаго з першых гульцоў рынку паказвае, што новая мадэль рэгулявання пакуль не гарантуе ўстойлівыя ўмовы для альтэрнатыў App Store у Еўропе.

Топ-40 прафесій якія найбольш уразлівыя перад ШІ
Топ-40 прафесій, якія найбольш уразлівыя перад ШІ
Па тэме
Топ-40 прафесій, якія найбольш уразлівыя перад ШІ
Буйны беларускі банк адмовіўся ад iOS-аплікацыі
Буйны беларускі банк адмовіўся ад iOS-аплікацыі
Па тэме
Буйны беларускі банк адмовіўся ад iOS-аплікацыі
У Эстоніі выпадкова адмянілі падаткі для анлайн-казіно
У Эстоніі выпадкова адмянілі падаткі для анлайн-казіно
Па тэме
У Эстоніі выпадкова адмянілі падаткі для анлайн-казіно
Чытайце таксама
За 10 год Еўропа страціла $1,4 трлн з-за сыходу тэхкампаній
За 10 год Еўропа страціла $1,4 трлн з-за сыходу тэхкампаній
За 10 год Еўропа страціла $1,4 трлн з-за сыходу тэхкампаній
1 каментарый
Apple абнавіла App Store Connect, дадала больш за 100 новых метрык
Apple абнавіла App Store Connect, дадала больш за 100 новых метрык
Apple абнавіла App Store Connect, дадала больш за 100 новых метрык
1 каментарый
Заходнія аўтагіганты згортваюць інвестыцыі ў электрамабілі, кітайскія — захопліваюць рынак
Заходнія аўтагіганты згортваюць інвестыцыі ў электрамабілі, кітайскія — захопліваюць рынак
Заходнія аўтагіганты згортваюць інвестыцыі ў электрамабілі, кітайскія — захопліваюць рынак
Карткі Visa Белгазпромбанка і Белаграпрамбанка таксама больш не працуюць у ЕС
Карткі Visa Белгазпромбанка і Белаграпрамбанка таксама больш не працуюць у ЕС
Карткі Visa Белгазпромбанка і Белаграпрамбанка таксама больш не працуюць у ЕС
3 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.