Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Адна дэталь — і рэкрутар Meta звязаўся праз некалькі гадзін. Інжынер расказаў, як хутка прыцягнуць увагу тэхнагіганта

Business Insider пагутарыў з 35-гадовым ШІ-інжынерам па імені Яншун Тай з Сінгапура. Ён падзяліўся дэталлю, якая імгненна прыцягвае ўвагу рэкрутараў з топавых тэхналагічных кампаній.

2 каментарыя

На мінулым тыдні Тай распавёў у LinkedIn, што праходзіў сумоўе ў OpenAI і цяпер атрымаў офер. На працягу 12 гадзін яму прыйшоў емейл з Meta з віншаваннямі і пытаннем, ці не было б яму цікава далучыцца замест гэтага да іх.

Цікава, што Тай у мінулым працаваў у Meta, на што ўказаў у лісце ў адказ. Яму сказалі, што вельмі добра ведаюць пра яго бэкграўнд у кампаніі. Тай працаваў у Meta пяць гадоў, але больш за два гады таму сышоў і запусціў сваю платформу GreatFrontEnd, якая дапамагае франтэндэрам развіваць свае навыкі. У стартапе каля дзесяці чалавек, і ён плануе актыўна пашырацца.

Тай кажа, што вельмі здзівіўся, што ў Meta выйшлі на яго так хутка, таму што досведу менавіта ў ШІ-даследаваннях у яго няма — ён спецыялізуецца на прыкладной распрацоўцы. Нават у OpenAI яго пазіцыя звязана з софтвэрнай інжынерыяй — распрацоўкай ChatGPT і ўзаемадзеяннем з адпаведнымі камандамі.

Вяртацца ў Meta ён, хутчэй за ўсё, не будзе і лічыць, што прынамсі зараз кампанія не лідар ў ШІ-гонцы тэхнагігантаў нягледзячы на тое, што ёй удалося прыцягнуць шэраг топавых спецыялістаў у сферы. Кажа, што пасля пяці гадоў працы ў Meta у яго няма вялікіх чаканняў ад кампаніі.

ІТ-кампаніі даплачваюць некаторым спецыялістам сотні тысяч даляраў за ШІ-скілы

Па тэме

Мінус 40% заробку і 8 гадоў чакання: як дата-сайентыст атрымала працу мары ў Meta

Супрацоўніца OpenAI атрымала працу праз адно паведамленне ў LinkedIn

Чытайце таксама
У ЗША выйграна першая справа аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google пакараны за тое, як пабудаваны іх платформы

Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце

Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ

Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Так в чём лайфхак? Чтобы "быстро привлечь внимание" Meta нужно всего ничего - перед этим устроиться в OpenAI ?

0

А до этого поработать в Meta.