Топавая пляцоўка для фрылансераў звольніла амаль траціну штату

Ізраільская фрыланс-платформа Fiverr — адна з найбуйнейшых у свеце — на мінулым тыдні абвясціла аб скарачэнні 250 супрацоўнікаў праз ШІ. Гэта 30% яе штату, піша Engadget.

5 каментарыяў

Як адзначыў у абвестцы заснавальнік і гендырэктар Fiverr Міша Кауфман, кампанія мае намер актыўна ўкараняць ШІ. Раней аб планах перайсці на ШІ-арыентаваную мадэль абвясціла моўная аплікацыя Duolingo.

Кауфман падае гэтыя падзеі як вяртанне да працы ў «рэжыме стартапа». Яго мэта — зрабіць кампанію больш ашчаднай і хуткай, каб у яе была сучасная інфраструктура, сфакусаваная на ШІ, меншая каманда, у якой кожны чалавек значна прадуктыўнейшы, і нашмат менш узроўняў менеджменту. Таксама ён апраўдвае звальненні тым, што для функцыянавання кампаніі сёння не патрэбна столькі людзей, колькі ў яе было, бо яна ўжо ўбудавала ШІ у падтрымку і антыфрод-сістэму.

Пра пагрозу ШІ для супрацоўнікаў Кауфман казаў у адным з майскіх інтэрв’ю. Ён раіў людзям цалкам аўтаматызаваць сваю працу, але разам з тым сцвярджаў, што гэта не прывядзе да іх замены, бо за імі застанецца нестандартнае мысленне і прыняцце рашэнняў. Траціне яго ж супрацоўнікаў гэтая парада, відавочна, не вельмі дапамагла.

Кіраўнік Google DeepMind заклікаў распрацоўшчыкаў ШІ не паўтараць памылкі сацсетак
Па тэме
Кіраўнік Google DeepMind заклікаў распрацоўшчыкаў ШІ не паўтараць памылкі сацсетак
Зумеры пачалі адмаўляцца ад гаджэтаў і пісаць асадкамі
Па тэме
Зумеры пачалі адмаўляцца ад гаджэтаў і пісаць асадкамі

Читать на dev.by