Аднаго падраздзялення Amazon не закране пяцідзёнка ў офісе
Згодна з новай RTO-палітыкай Amazon, ад студзеня ўсе яе супрацоўнікі маюць працаваць у офісе пяць дзён на тыдзень. Але відэастрымінгавы сэрвіс Twitch, які рытэйлер купіў у 2014 годзе, падпарадкоўвацца гэтаму патрабаванню не будзе, піша Business Insider са спасылкай на ўнутрыкарпаратыўны імэйл.

У лісце гендырэктар сэрвісу Дэн Клэнсі абвясціў, што навіны ў палітыцы Amazon «не прымяняюцца да Twitch».
«Мы асаблівае выключэнне, і ёсць яшчэ адзін практычны момант, пра які я згадваў на ўсеагульным сходзе мінулага тыдня, — у нас няма прасторы, каб змясціць усіх супрацоўнікаў у офісе», — напісаў ён.
Гэта кажа пра тое, што рэалізаваць план у маштабе велізарнай кампаніі можа быць няпроста. Усяго ў розных краінах і падраздзяленнях Amazon налічвае больш за 1,5 млн супрацоўнікаў.
Twitch пакуль стаў самым буйным выключэннем з RTO-палітыкі Amazon. Audible — «дачка» Amazon, якая спецыялізуецца на аўдыякнігах, — уводзіць патрабаванне ад красавіка, а One Medical — ад кастрычніка 2025 года.
Клэнсі не ўпершыню ідзе насуперак кіраўніцтву Amazon. Летась ён казаў, што «расчараваны» звальненнем некалькіх сотняў супрацоўнікаў і хацеў бы паднесці навіну інакш, чым гэта было зроблена. Тым не менш ён падтрымаў рашэнне знізіць прапорцыю менеджараў да супрацоўнікаў, хоць яно таксама можа не закрануць Twitch, паколькі там ужо былі прынятыя меры па сплашчэнні іерархіі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.