Як супрацоўнікі Amazon адрэагавалі на вяртанне да пяцідзёнкі ў офісе
Amazon нядаўна прымусіла ўсіх супрацоўнікаў прысутнічаць у офісе ўсе пяць працоўных дзён на тыдзень, як гэта было да пандэміі. Яны сталі горача абмяркоўваць нечаканую навіну ва ўнутрыкарпаратыўных каналах у Slack, піша Business Insider.

Адзін з супрацоўнікаў адзначае, што цяпер правілы ў многіх выпадках сталі значна стражэйшымі ў параўнанні з тым, як каманды працавалі да кавіду: «Гэта не „вяртанне“ да таго, як было. Гэта проста крок назад».
Некаторыя нагадваюць кампаніі, што раней яна імкнулася стаць найлепшым працадаўцам на планеце. І намякаюць, што яна аддалілася ад мэты.
«Ці можна мне дамовіцца з менеджарам, каб мяне змясцілі на план павышэння прадукцыйнасці? Забраць свае грошы і сысці?» — напісаў яшчэ адзін.
«То-бок калі я павінен быць у офісе 5 дзён на тыдзень, значыць, можна пакідаць ноўтбук на працы, так? Аджа няма чаго цягнуць яго дадому», — заўважыў трэці, намякнуўшы, што пры такім графіку — ніякай працы ў вольны час.
Среди удалёнщиков на треть ниже текучесть при той же продуктивности
«Дзень 1169», — напісаў яшчэ адзін. Гаворка пра колькасць дзён, якія правёў на сваёй пасадзе гендырэктар Amazon Эндзі Джэсі ад таго моманту, як заняў яе 5 ліпеня 2021 года. А яшчэ гэта адсылка да філасофіі «першага дня» заснавальніка кампаніі Джэфа Безаса: прынцып палягае ў тым, што да сваёй справы заўсёды трэба падыходзіць з такім жа энтузіязмам, як у першы працоўны дзень. Што, верагодна, будзе няпроста з «абавязалаўкай».
Некаторыя кажуць, што будуць практыкаваць «кававы бэйджынг», то-бок прыходзіць у офіс адзначыцца і выпіць кавы, пасля чаго сысці працаваць дадому. А хтосьці палічыў бы за лепшае вярнуцца за парту ў школу, чым зноў хадзіць у офіс.
А не нужно было всем рассказывать как хорошо живется на удаленке. Деньги и счатье любят тишину. ЮТУБ кишит видео в стиле "Day of programmer". Вот и приехали.
Anonymous
19 верасня 2024, 11:44
0
спаборніцтвы па марнаванні часу на курылцы абвяшчаюцца адкрытымі!
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Чем больше недовольных этим идиотским планом - тем больше уволится сами и не надо будет им платить если бы пришлось их увольнять.
А не нужно было всем рассказывать как хорошо живется на удаленке. Деньги и счатье любят тишину. ЮТУБ кишит видео в стиле "Day of programmer". Вот и приехали.
спаборніцтвы па марнаванні часу на курылцы абвяшчаюцца адкрытымі!
налью себе я чашку чаю
в контакте статус обновлю
перекурю еще с коллегой
пипец работа просто ад
Писать гневные комментарии может любой. Хоть пролетарий, хоть менеджер. Но только реальные дела превратили рыбу в человека!