Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Лічыў за лепшае эканоміць». Топы Flo падзяліліся фота першага офіса кампаніі — без акон

Паглядзіце, як ён выглядаў — замест акна на сцяне постар, які вядзе «ў светлую сённяшнюю будучыню». Аджа аднарог дайшоў.

4 каментарыя

Паглядзіце, як ён выглядаў — замест акна на сцяне постар, які вядзе «ў светлую сённяшнюю будучыню». Аджа аднарог дайшоў.

Сузаснавальнік Flo Health і яго першы CTO Андрэй Коўзель падзяліўся ў сябе ў лінкедзіне фота першага офіса кампаніі. 

— Flo — аднарог сёння… Мала хто памятае, як усё гэта выглядала, калі мы пачыналі. Замест сапраўдных акон у нас у офісе былі штучныя. Паглядзіце на фатаграфію працоўнага стала нашага генеральнага дырэктара побач з «акном» у светлую сённяшнюю будучыню.

Гэта нагадала мне, што Джэф Безас выкарыстоўваў дзверы ў якасці працоўнага стала ў першыя дні існавання Amazon. Але ў яго хаця б былі сапраўдныя вокны!

Наш шлях быў нялёгкім, але нашая мэта — здзейсніць рэвалюцыю ў жаночым здароўі — прымушала нас ісці наперад. Вялікі дзякуй нашай неверагоднай камандзе, інвестарам, якія падтрымліваюць нас, і лаяльным карыстальнікам. Вы зрабілі гэта магчымым!

Успаміны Коўзеля перапосціў яшчэ адзін сузаснавальнік Зміцер Гурскі з невялікім дадаткам ад сябе:

— У Flo быў вельмі сціплы пачатак. У 2015–2016 гадах я лічыў за лепшае эканоміць на офісе і мэблі; тым не менш кожная капейка, што ў нас была, пайшла на стварэнне лепшага прадукту. Мы верылі ў сваю ідэю — і не надта турбаваліся, што ў нас няма акон.

Нагадаем, што Flo Health днямі прыцягнула $200 млн у раўндзе С, пасля чаго ацэнка кампаніі перавысіла $1 млрд.

Як Flo ішла да ацэнкі ў мільярд. Згадалі галоўныя вехі шляху які пачынаўся ў Мінску
Як Flo ішла да ацэнкі ў мільярд. Згадалі галоўныя вехі шляху, які пачынаўся ў Мінску
Па тэме
Як Flo ішла да ацэнкі ў мільярд. Згадалі галоўныя вехі шляху, які пачынаўся ў Мінску
Зміцер Гурскі даў інтэрвю Techcrunch. Выбралі цікавае
Зміцер Гурскі даў інтэрв’ю Techcrunch. Выбралі цікавае
Па тэме
Зміцер Гурскі даў інтэрв’ю Techcrunch. Выбралі цікавае
«Отказавшись от должности CTO я стал счастливее». История о кадровых перестановках во Flo
«Отказавшись от должности CTO, я стал счастливее». История о кадровых перестановках во Flo
По теме
«Отказавшись от должности CTO, я стал счастливее». История о кадровых перестановках во Flo

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

напоминает мой любимый завод горизонт, тоже кстати флагман белорусской айтишки. за несколько лет освоил производство нубуков

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 жніўня 2024, 13:58

petrunio84
petrunio84 Майор в шарага N2395763295
5

это чтобы работники в окно не выходили?

3

понты... деньги были у них уже тогда, это они попытались воссоздать епам начала 90-х )))))

2

Скриньте. Через пару лет они буду рассказывать, что на самом деле начинали с гаража в Масюковщине.