Палякі запусцілі стартап, які перапісвае прыкладанні вайбкодэраў і бярэ $10K за тыдзень працы
Інжынеры з Польшчы запусцілі стартап Slopfix: яны перапісываюць прыкладанні, створаныя вайбкодэрамі, і бяруць $10 тысяч за тыдзень працы. Пра праект паведаміў vc.ru.
Інжынеры з Польшчы запусцілі стартап Slopfix: яны перапісываюць прыкладанні, створаныя вайбкодэрамі, і бяруць $10 тысяч за тыдзень працы. Пра праект паведаміў vc.ru.
Slopfix прыдумалі тры старшых інжынеры з дзесяцігадовым досведам і аўтары адкрытых праектаў на GitHub з Варшавы: Мацей Зялінскі, Куба Пласконка і Кшыштаф Пабяжын.
На іхную думку, ШІ-агенты разводзяць сервісы з неякасным згенераваным кодам і функцыямі, якія дублюцца. Праз гэта з ростам нагрузкі прыкладанні працуюць горш.
Slopfix прапануе стартапам перапісаць і скараціць код, а дзе трэба — падключыць староннія бібліятэкі. Тыдзень працы трох інжынераў каштуе $10 тысяч, але цана можа змяніцца ў залежнасці ад аб’ёму выдаленага кода. Напрыклад, калі абяцалі скараціць 50%, а прыбралі 20%, аплата складзе $4 тысячы за 40% ад мэтавага паказчыка.
Рэпазіторыі аналізуюць бясплатна і адмаўляюцца ад праекта, калі лічаць, што не змогуць дасягнуць бачнага выніку. Па выніках кліенты атрымліваюць аблегчаную кодавую базу, чэк-ліст і файл-інструкцыю, каб прадухіліць памылкі ў будучыні, калі стартап працягне вайбкодзіць.
Для выпраўлення кода інжынеры Slopfix таксама выкарыстоўваюць ШІ-агента — Claude Code. Але кажуць, што трымаюць яго «на вельмі кароткім павадку» і ключавыя рашэнні прымаюць самі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
свято место пусто не бывает
Что-то дёшево берут на троих. Вайбкодеры выздоравливают только от конских цен