OneWeb плануе запусціць глабальны спадарожнікавы інтэрнэт пры канцы года
Спадарожнікавы аператар запусціў 36 новых спадарожнікаў на арбіту, павялічыўшы іх агульную колькасць да 618.
Чарговы запуск адбыўся з касмадрома на індыйскім востраве Шрыхарыкота. Генеральны дырэктар OneWeb Ніл Майстарсан заявіў, што колькасць запушчаных спадарожнікаў ужо дастатковая, каб разгарнуць шырокапалосную сувязь кампаніям і дзяржаўным кліентам у 48 штатах ЗША ў маі гэтага года і забяспечыць глабальнае пакрыццё пры канцы 2023 года.
Прадстаўнікі кампаніі адзначаюць, што не разглядаюць SpaceX як прамога канкурэнта, паколькі OneWeb сканцэнтраваная на карпаратыўных кліентах і дзяржкампаніях, тады як Starlink арыентаваная на спажывецкі рынак. OneWeb у будучыні можа канкураваць з Amazon, якая таксама плануе запусціць сваю спадарожнікавую сістэму сувязі.
Трымай руку на пульсе. Самыя свежыя ІТ-вакансіі на jobs.dev.by
Читать на dev.by