«Яны вялі жыццё хакераў-плэйбояў»: ЗША і Брытанія расказалі падрабязнасці справы расійскіх хакераў
Заходнія спецслужбы паведамілі новыя падрабязнасці справы супраць расійцаў, якіх лічаць удзельнікамі хакерскіх груповак Evil Corp і LockBit.
Заходнія спецслужбы паведамілі новыя падрабязнасці справы супраць расійцаў, якіх лічаць удзельнікамі хакерскіх груповак Evil Corp і LockBit.
Заходнія спецслужбы паведамілі новыя падрабязнасці справы супраць расійцаў, якіх лічаць удзельнікамі хакерскіх груповак Evil Corp і LockBit.
У 2019 годзе ЗША назвалі расійца Максіма Якубца лідарам Evil Corp, а Ігара Турашава — адміністратарам хакерскай групы. Мінюст ЗША абвясціў узнагароду ў $5 мільёнаў за інфармацыю, якая дапаможа злавіць іх. Абодва трапілі пад санкцыі і апынуліся ў вышуку таксама ў Вялікабрытаніі і Аўстраліі. Амерыканскія ўлады абвінавацілі расійскіх хакераў у крадзяжы $100 мільёнаў.
У спіс памагатых хакераў трапілі бацька Якубца Віктар, яго сябар Аляксандр Рыжыкаў і цесць Эдуард Бендэрскі. Рыжанкоў вядомы пад нікамі Cherdakmudak, Guester і Sanya Maloy. Яго называюць правай рукой Якубца. Таксама амерыканцы абвінаваціў яго ў вымаганні грошай праз праграму BitPaymer.
Бендэрскі — былы афіцэр спецназа ФСБ, якога брытанскія ўлады лічаць ключавым звяном паміж Evil Corp і расійскімі спецслужбамі. На думку амерыканскага следства, ён перадаваў хакерам заданні арганізаваць кібератакі і шпіёнскія аперацыі супраць краін NATO.
«Максім Якубец і яго банда Evil Corp гадамі вялі лад жыцця тыповых рускіх хакераў-плэйбояў, недатыкальных для праваахоўных органаў. Сёння мы паказалі ім: мы ўсё яшчэ сочым, капаем і поўныя рашучасці пакласці гэтаму канец і прыцягнуць іх да адказнасці», — заявіў кіраўнік брытанскай кіберразведкі Уіл Лін.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Видите какая на Западе коррупция? Тихи ужас.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5