Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

OpenAI анансавала GPT-4 Turbo — магутнейшую і таннейшую за GPT-4

На сваёй першай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў OpenAI паказала прасунутую версію сваёй флагманскай вялікай моўнай мадэлі GPT-4.

Пакінуць каментарый
OpenAI анансавала GPT-4 Turbo — магутнейшую і таннейшую за GPT-4

На сваёй першай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў OpenAI паказала прасунутую версію сваёй флагманскай вялікай моўнай мадэлі GPT-4.

GPT-4 Turbo вучылася на даных аж да красавіка 2023 года —  GPT-4, якая выйшла ў сакавіку, знала падзеі толькі да верасня 2021-га. Цяпер яна даступная ў папярэднім рэжыме праз API, а найбліжэйшымі тыднямі выйдзе фінальная версія.

GPT-4 Turbo мае кантэкстнае акно ў 128 тысяч токенаў, што ў 4 разы больш за GPT-4. Гэта самае вялікае кантэкстнае акно сярод камерцыйна даступных АІ-мадэляў. Гэта дазволіць ёй лепш разумець карыстальніцкія запыты і выдаваць змястоўнейшыя адказы.

Паводле слоў стваральнікаў, новая версія мадэлі будзе ў 3 разы таннейшая для распрацоўшчыкаў, ніж папярэднія. Таксама яна атрымала інтэграцыю з DALL-E 3, здольная прымаць на ўваход выявы і ператвараць тэкст у маўленне. Акрамя таго, яна можа генераваць адказы ў JSON-фармаце і атрымала больш гнуткія налады, што будзе карысна для распрацоўшчыкаў.

Reuters: OpenAI хоча сама распрацоўваць АІ-чыпы
Reuters: OpenAI хоча сама распрацоўваць АІ-чыпы
Па тэме
Reuters: OpenAI хоча сама распрацоўваць АІ-чыпы
Microsoft разрабатывает более «лёгкие» и дешёвые ИИ-модели чтобы снизить зависимость от OpenAI
Microsoft разрабатывает более «лёгкие» и дешёвые ИИ-модели, чтобы снизить зависимость от OpenAI
По теме
Microsoft разрабатывает более «лёгкие» и дешёвые ИИ-модели, чтобы снизить зависимость от OpenAI

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.