Reuters: OpenAI хоча сама распрацоўваць АІ-чыпы
OpenAI задумалася аб стварэнні фірмовых чыпаў для задач штучнага інтэлекту і нават падшуквала кандыдатаў для пакупкі. Пра гэта Reuters расказалі крыніцы, знаёмыя з планамі кампаніі.

Пайсці далей у іх рэалізацыі, мяркуючы з нядаўніх унутраных перамоў, распрацоўшчыца ChatGPT пакуль што не вырашылася. Тым не менш мінімум ад мінулага года там абмяркоўваліся розныя спосабы вырашыць праблему недахопу дарагіх АІ-чыпаў.
Сярод варыянтаў былі распрацаваць свае, пашырыць супрацоўніцтва з іншымі чыпмэйкерамі, напрыклад, Nvidia, або пайсці шляхам дыверсіфікацыі і знайсці новых пастаўшчыкоў.
Набыць больш АІ-чыпаў — найвышэйшы прыярытэт для OpenAI. Яе гендырэктар Сэм Альтман адкрыта скардзіўся на дэфіцыт графічных працэсараў на рынку, на якім пануе Nvidia. Кампанія кантралюе больш за 80% рынку чыпаў, аптымальных для працы АІ-прадуктаў. Другая прычына, чаму OpenAI цікавіцца распрацоўкай уласных АІ-працэсараў — гэта велізарныя выдаткі на тое самае абсталяванне, якое забяспечвае яе даследаванні і працу яе нейрасетак.
Цяпер тэхналогіі генератыўнага АІ OpenAI працуюць на базе магутнага суперкамп’ютара, створанага Microsoft, у якім выкарыстоўваецца 10 тысяч графічных працэсараў Nvidia.
Паводле некаторых ацэнак, кожны запыт да ChatGPT каштуе прыкладна 4 цэнты. І калі іх колькасць дасягне хаця б дзясятай часткі пашукавіка Google, то для функцыянавання чат-бота OpenAI першапачаткова спатрэбіцца закупіць GPU прыкладна на $48,1 млрд і потым траціць на іх яшчэ каля $16 млрд на год для падтрымання яго працы.
Зрэшты, ці дасць OpenAI далейшы ход гэтым планам, пакуль не ясна. У кампаніі адмовіліся ад каментароў.
Распрацоўкай хатніх АІ-чыпаў ужо займаюцца Google і Amazon.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.