OpenAI дагэтуль не пачала навучаць GPT-5 праз боязь небяспечнасці мадэлі
Кампанія прыпыніла працу над новай версіяй моўнай мадэлі, бо распрацоўшчыкі занепакоеныя патэнцыяльнымі пагрозамі нейрасетак.
«Нам трэба будзе зрабіць масу працы, перш ніж запусцім гэтую мадэль. Мы прапрацоўваем новыя ідэі, якія, як мы думаем, для гэтага патрэбныя, але да запуску мы пакуль не наблізіліся», — расказаў кіраўнік OpenAI Сэм Альтман. Раней тысячы экспертаў і прадстаўнікоў індустрыі, у тым ліку Ілан Маск і Стыў Возняк, падпісалі адкрыты ліст з заклікам да ўсіх лабараторый як мінімум на паўгода прыпыніць навучанне сістэм, магутнейшых за GPT-4.
Альтман заўважыў, што ў лісце «адсутнічае большасць тэхнічных нюансаў наконт таго, дзе нам трэба зрабіць паўзу». Аднак OpenAI так і не пачала навучання новай мадэлі і не плануе гэтага рабіць нейкі час. Бізнэсовец адкінуў некаторыя засцярогі ў дачыненні да патэнцыйных пагроз АІ. Альтман нагадаў, што OpenAI сама здольная правесці ацэнку рызык з прыцягненнем экспертаў. Раней ён выступіў за дзяржрэгуляванне для буйных гульцоў індустрыі.
Читать на dev.by