Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

OpenAI эксплуатавала кенійцаў за $1-2 на гадзіну для разметкі даных

АІ-кампанія Sama з Сан-Францыска займалася разметкай выяў і тэксту для OpenAI. Гэтыя даныя выкарыстоўваліся для навучання чатбота ChatGPT, каб той не выдаваў сэксісцкія, расісцкія ды іншыя непажаданыя каментары. Аднак людзі, якія выконваюць «чорную працу», працуюць за капейкі і пры гэтым пакутуюць. Пра гэта піша выданне Time, якое прааналізавала ўнутраныя дакументы дзвюх кампаній і пагутарыла з іх падрадчыкамі.

3 каментарыя
OpenAI эксплуатавала кенійцаў за $1-2 на гадзіну для разметкі даных

АІ-кампанія Sama з Сан-Францыска займалася разметкай выяў і тэксту для OpenAI. Гэтыя даныя выкарыстоўваліся для навучання чатбота ChatGPT, каб той не выдаваў сэксісцкія, расісцкія ды іншыя непажаданыя каментары. Аднак людзі, якія выконваюць «чорную працу», працуюць за капейкі і пры гэтым пакутуюць. Пра гэта піша выданне Time, якое прааналізавала ўнутраныя дакументы дзвюх кампаній і пагутарыла з іх падрадчыкамі.

Каб навучыць нейрасетку распазнаваць і адфільтроўваць таксічны кантэнт, трэба размечаная ўручную база такога кантэнту. Гэтым у тым ліку займаліся падрадчыкі Sama, якія працавалі на аўтсорсе ў Кеніі.

Пры канцы 2021 года кампаніі падпісалі тры кантракты на агульную суму каля $200 млн. OpenAI выслала падрадчыкам Sama дзясяткі тысяч фрагментаў тэксту з апісаннямі сэксуальных дамаганняў, распальвання нянавісці і гвалту. Прыкладна тры дзясяткі працаўнікоў былі падзеленыя на тры каманды — па адной на кожную тэму.

За 9-гадзінную змену ім даводзілася чытаць і размячаць па 150-250 фрагментаў аб’ёмам ад 100 да больш як 1000 слоў. Некалькі супрацоўнікаў расказалі Time, што праца іх маральна траўмавала, а сустрэчы з псіхатэрапеўтамі былі рэдкія і бескарысныя.

У кантрактах значылася, што OpenAI будзе плаціць Sama за працу $12,5 на гадзіну. Кенійскія падрадчыкі пры гэтым зараблялі ад $1,32 да $2 на гадзіну пасля выліку падаткаў у залежнасці ад узроўню і выканання плана. Таксама «за шкоднасць» ім выдавалі бонус — $70 на месяц.

OpenAI адкрыла прыём заявак на прасунутую версію ChatGPT
OpenAI адкрыла прыём заявак на прасунутую версію ChatGPT
Па тэме
OpenAI адкрыла прыём заявак на прасунутую версію ChatGPT

Sama разарвала супрацоўніцтва з OpenAI у лютым 2022 года — за 8 месяцаў да заканчэння кантрактаў — пасля таго, як тая запрасіла для аналізу базу выяў, якія змяшчаюць патэнцыйна незаконны кантэнт, такі як сэксуальны гвалт над дзецьмі, згвалтаванні ды іншую жорсткасць для навучання іншага АІ-праекта, не звязанага з ChatGPT. Працаўнікоў з праекта па ChatGPT звольнілі або перавялі на іншыя нізкааплатныя праекты.

У Sama заявілі, што за змену падрадчыкі мусілі пазначаць толькі 70 фрагментаў тэксту, а атрымлівалі за гэта ад $1,46 да $3,74 на гадзіну «чыстымі». Названыя ў кантрактах $12,5 уключаюць іншыя выдаткі кампаніі, напрыклад, на інфраструктуру і бонусы.

OpenAI пацвердзіла, што выкарыстоўвала працу кенійскіх працаўнікоў для стварэння інструмента для выяўлення праблематычнага кантэнту. Але адзначыла, што не ставіла мэт па прадукцыйнасці, а за выплаты і клопат пра псіхічны стан падрадчыкаў адказвала Sama.

Акрамя OpenAI, Sama аказвае паслугі па разметцы даных Google, Microsoft, Meta ды іншым кампаніям. Людзей каліфарнійская кампанія наймае ў Кеніі, Угандзе ды Індыі.

У Google «бюць трывогу» праз новы чат-бот ChatGPT
У Google «б’юць трывогу» праз новы чат-бот ChatGPT
Па тэме
У Google «б’юць трывогу» праз новы чат-бот ChatGPT

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

Не эксплуатавала, а наймала рабіць працу. За грошы. І ніхто нікога не прымушаў. Задзяўблі гэтыя высмактаныя з пальца «драмы». Гэтыя лявацкія амерыканскія СМІ ўжо канчаткова пераўтварыліся ў аналагі бабак ля пад’езду

0

Раз люди работали за пару долларов, то столько их рабочее время и стоило.
160 часов в месяц на $1.32 получаем 211.2 долларов или 550 рублей. Это вполне соответствует минимальной заработной плате в Беларуси 554 рубля. А у нас социальное государство, а значит эта сумма учитывает все необходимые потребности человека.

0

В Кении для неквалифицированного работника это отличные деньги.